Top.Mail.Ru

Навiны

Як па-гаспадарску распарадзіцца зямельнымі рэсурсамі?

Як па-гаспадарску распарадзіцца зямельнымі рэсурсамі?

Па меркаванні дырэктара Інстытута меліярацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Анжанкова, праблему ў Беларусі стварае не колькасць ападкаў, а іх дыферэнцыяцыя па месяцах. «Мы ўспамінаем сітуацыю пазамінулага года, калі май—чэрвень аказаліся засушлівымі, што сур’ёзна адбілася на вытворчасці сельгаскультур», — нагадаў ён. Таму, падкрэсліў навуковец, меліярацыйныя сістэмы вымушаны працаваць у вельмі складанай абстаноўцы.

Мясцовая ініцыятыва на Гомельшчыне ператварае духоўныя мясціны ў папулярны турыстычны маршрут

Мясцовая ініцыятыва на Гомельшчыне ператварае духоўныя мясціны ў папулярны турыстычны маршрут

У Гомельскай вобласці набірае абароты новая ініцыятыва, накіраваная на развіццё ўнутранага турызму і захаванне духоўнай спадчыны. У Добрушскім раёне пры падтрымцы Гомельскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў рэалізаваны ўнікальны турыстычны маршрут, прысвечаны аднаму з самых шанаваных святых Беларускай праваслаўнай царквы — Іаану Кармянскаму.

Зыходзячы з практыкі дзейнасці фермерскіх гаспадарак, будуць накіраваны прапановы змяненняў у Зямельны кодэкс

Зыходзячы з практыкі дзейнасці фермерскіх гаспадарак, будуць накіраваны прапановы змяненняў у Зямельны кодэкс

Выязное пасяджэнне адзінаццатай сесіі Брэсцкага абласнога Савета праходзіла ў Ляхавіцкім раёне. Дэпутаты разгледзелі пытанне эфектыўнасці выкарыстання зямель фермерскімі гаспадаркамі, а таксама водных і паляўнічых угоддзяў — іх арандатарамі. 

У Гомелі пад адкрытым небам прайшоў летні модны фэст
337

У Гомелі пад адкрытым небам прайшоў летні модны фэст

Увечары 7 чэрвеня ў Гомелі прайшоў паказ мод FASHION GOMEL CITY SHOW SPRING\SUMMER`25, які сабраў дызайнераў, стылістаў, уладальнікаў прыватных студый, шоу-румаў і буйных прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. Арганізатарамі летняга фэсту выступілі гарадскі цэнтр культуры пры падтрымцы Гомельскага гарвыканкама, паведамляе sb.by.

Мінсельгасхарч: Калі не абслугоўваць меліярацыйныя сістэмы 5—10 гадоў, усе іншыя выдаткі ў АПК дарэмныя

Мінсельгасхарч: Калі не абслугоўваць меліярацыйныя сістэмы 5—10 гадоў, усе іншыя выдаткі ў АПК дарэмныя

Меліярацыя — прынцыповае пытанне для Прэзідэнта. Яна непасрэдна ўплывае на развіццё аграпрамысловага комплексу краіны і нездарма знаходзіцца на асабістым кантролі кіраўніка дзяржавы. Рашэнне аб падтрыманні меліярацыйнага комплексу ў спраўным стане — адзіна правільнае для Беларусі. Ад гэтага залежыць не толькі харчовая бяспека, але і сацыяльная сфера, бо меліярацыя ўплывае на наяўнасць працоўных месцаў, дарог, сувязі... Як цяпер развіваецца галіна, расказалі спецыялісты.

Што адбылося ў другі дзень V Форума медыйнай супольнасці Беларусі

Што адбылося ў другі дзень V Форума медыйнай супольнасці Беларусі

Форум — унікальная пляцоўка для абмену досведам, абмеркавання тэндэнцый і стратэгіі развіцця нацыянальнай інфармацыйнай прасторы, магчымасць па заслугах ацаніць уменні майстроў друкаванага слова, адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў прывітальным слове да ўдзельнікаў мерапрыемства. Яго на пленарным пасяджэнні агучыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў.


У Гомелі адбудзецца фестываль кнігі
476

У Гомелі адбудзецца фестываль кнігі

6 чэрвеня ў горадзе над Сожам пройдзе фестываль кнігі #Чытай Гомель. Арганізатар — Гомельская абласная бібліятэка. 


У Беларусі ў бягучую пяцігодку ўвядуць у гаспадарчы абарот пасля меліярацыі каля 415 тыс.га зямель
540

У Беларусі ў бягучую пяцігодку ўвядуць у гаспадарчы абарот пасля меліярацыі каля 415 тыс.га зямель

Рэалізацыя праграмы па меліярацыі ў бягучай пяцігодцы будзе садзейнічаць уключэнню ў гаспадарчы абарот каля 415 тыс. га зямель, з якіх 240 тыс. га прыпадае на рэканструкцыю меліярацыйных сістэм і 175 тыс. га на правядзенне культуртэхнічнай меліярацыі. 

У Гомелі пабудавалі самы высокі панэльны дом у Беларусі. На колькі паверхаў?
443

У Гомелі пабудавалі самы высокі панэльны дом у Беларусі. На колькі паверхаў?

У Гомелі пабудавалі самы высокі панэльны дом у Беларусі, паведамляе Smartpress.by. Будынак, які размясціўся на вуліцы Мазурава, складаецца з рэкордных 24 паверхаў і ўжо чакае будучых гаспадароў. У эфіры мясцовага тэлебачання расказалі, што вышыня панэлькі складае ні многа ні мала — 74,25 м.



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю