Навiны
«Гэта месца павінны наведаць усе». Што ўразіла замежных журналістаў у «Хатыні»
Удзельнікі міжнароднага медыятура «Дарогамі Перамогі» наведалі дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь». Журналісты інфармацыйных агенцтваў краін СНД усклалі кветкі да легендарнай скульптуры «Няскораны чалаве» і наведалі музей, створаны да 80-гадовай гадавіны трагедыі. Многія чакалі гэтую паездку са страхам і трапятаннем, бо чулі пра сілу ўздзеяння мемарыяла на наведвальнікаў, паведамляе БелТА.
Беларускія баксёры ўзялі чатыры медалі на турніры ў Дагестане
«Усынаўленне не церпіць мітусні». Як іканапісец Ларыса Нежбарт стала прыёмнай маці чацвярым дзецям
Першымі муж і жонка Нежбарт усынавілі двух братоў, а праз час узялі пад апеку яшчэ дзвюх сястрычак. Матушка Ларыса і айцец Сергій прызнаюцца, што з папаўненнем сямейства іх жыццё пайшло па больш складаным сцэнарыі, але яны шчаслівыя ў сваім рашэнні стаць прыёмнымі мамай і татам і гатовы дзяліцца вопытам.
Пераможцам музычнага конкурсу «Інтэрбачанне» стаў прадстаўнік В’етнама Дык Фук, Беларусь на шостым месцы
Пераможцам міжнароднага музычнага конкурсу «Інтэрбачанне» стаў прадстаўнік В’етнама Дык Фук, прадстаўніца Беларусі заняла шостае месца, перадае БелТА.
Лукашэнка: беларускі і армянскі народы аб’ядноўваюць шматгадовае сяброўства і агульная гісторыя
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Арменіі з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці, паведамляе БелТА.
Лунінецкай бібліятэцы нададзена імя Калінковіча
Мікола Калінковіч — знакавы персанаж у беларускім краязнаўстве. Хаця яго лёс быў звязаны і з рознымі куточкамі сёння ўжо постсавецкай прасторы. Тэрміновую службу правёў пад Ленінградам — Санкт-Пецярбургам. Жыў і працаваў, вучыўся ў Маскве, Туркменістане і Грузіі... І ва ўсе гады свайго кароткага жыцця, пачынаючы са школьнага часу, рупіўся ў зборы і вывучэнні памятак роднай зямлі. Найперш — тых, што звязаны з роднай Лунінецкай старонкай.
Да +30°С і без ападкаў чакаецца ў Беларусі 21 верасня
У Беларусі 21 верасня чакаецца да плюс 30 градусаў і без ападкаў. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сталіцай «Дажынак» Мінскай вобласці ў 2026 годзе стане Дзяржынск
Сталіцай абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі» 2026 года стане Дзяржынск, перадае БелТА.