Навiны
Адзінаццаць беларусаў выступяць на Кубку свету па самба ў Душанбэ
Адзінаццаць беларускіх спартсменаў пазмагаюцца за прызы Кубка свету па самба 2025 года, які пройдзе ў сталіцы Таджыкістана — Душанбэ, паведамляе БелТА.
Беларусы заваявалі больш за дваццаць узнагарод юнацкага першынства свету па муай-тай
Юныя беларускія спартсмены заваявалі 23 медалі чэмпіянату свету па тайскім боксе сярод атлетаў да 17 гадоў, які прайшоў у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, паведамляе БелТА.
Беларусь і Таджыкістан падпісалі кантракты на суму больш як $16 млн
Беларусь і Таджыкістан падпісалі кантракты на суму больш як $16 млн, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча па выніках 18-га пасяджэння Беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое праходзіць у Душанбэ.
Пацікавіліся, што робіцца ў Шклоўскім раёне, каб ён стаў прыкладам для іншых
Чарговы крок у забеспячэнні эканамічнай стабільнасці
Адзін з найбуйнейшых транспартна-лагістычных цэнтраў краіны папоўніўся новым аб’ектам
Шматфункцыянальны мультымадальны комплекс пабудаваны ў рамках мадэрнізацыі і пашырэння ТЛЦ «Мінск-Белмытсэрвіс-2». Сучасны тэрмінал з неабходнай інфраструктурай для апрацоўкі грузаў, якія прыбываюць аўтамабільным і чыгуначным транспартам, адпавядае самым высокім стандартам арганізацыі складской гаспадаркі. Чакаецца, што новыя магутнасці найважнейшага лагістычнага звяна краіны ўзмоцняць эканамічны эфект. Адкрыццё комплексу стала свайго роду падарункам да прафесійнага свята — Дня мытніка.
Найноўшая пагрузачна-разгрузачная тэхніка, а таксама максімальная аўтаматызацыя гаспадарчых працэсаў дазваляюць аператыўна аказваць поўны пакет паслуг па захоўванні і апрацоўцы тавараў. Штомесяц у сярэднім тут апрацоўваецца 37 тысяч тон тавараў або каля 2 тысяч транспартных сродкаў. Галоўная перавага аб’екта — яго размяшчэнне паблізу сталіцы. Тут створаны ўсе ўмовы для вядзення бізнесу, працы людзей.
Па выніках жніўня беларуская эканоміка выходзіць на пазітыўныя трэкі
Дажджы і парывісты вецер. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 19 верасня
У Беларусі днём 19 верасня чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.