Навiны
Пажар вайны адлюстраваны ў прэм’ерным спектаклі Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
Падчас прагляду спектаклю «Хутар» крык падступаў да горла. Нават калі даўно ведаеш гісторыю Сцепаніды і Петрака з аповесці «Знак Бяды», калі наогул добра ведаеш, што прынесла вайна на беларускія землі, то тэатральны твор можа ўзрушыць і прымусіць праз мастацтва перажыць шок, скіраваўшы ўвагу на сябе: а што маглі б вытрываць мы? Ці маглі б?.. Таму што гэты спектакль створаны не толькі дзеля расповеду... Ён у пэўным сэнсе псіхадэлічны і правакацыйны.
Мастацтва галаграфіі: выстаўка, якая аб’ядноўвае навуку і мастацтва
Калі надакучылі традыцыйны жывапіс і класічная фатаграфія, мастацкая галерэя «Высокае мѣста» запрашае на ўнікальны праект «Мастацтва галаграфіі», дзе можна пазнаёміцца з цікавай гісторыяй развіцця і замацавання гэтай тэхналогіі стварэння аб’ёмных выяў на тэрыторыі Беларусі.
Што можна адшукаць у спадчыне Аляксея Дударава?
Сапраўднае застанецца, нават калі мы ўжо завершым зямны шлях. Бо нішто не мае такой каштоўнасці, як слова, сказанае іншым, як памяць, якая сагравае праз гады, як святло асобы, што падказвае рух у патрэбным кірунку. Менавіта такія думкі ўзнікаюць пасля наведвання часовай экспазіцыі «Спадчына Дударава: слова, кадр, сцэна». Выстаўка пачала працаваць у Музеі гісторыі беларускага кіно (філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь) і прысвечана 75-годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, беларускага празаіка, драматурга Аляксея Дударава.
Жывапіс сучасных майстроў — на рэспубліканскім узроўні
Рэспубліканская выстаўка «Лабірынт» працуе ў Палацы мастацтва. Галоўная мэта праекта — паказ сучаснай школы беларускага жывапісу, дэманстрацыя зробленага яе прадстаўнікамі, якія, што падкрэслена назвай экспазіцыі, заўсёды знаходзяцца ў творчым пошуку. Удзел гэтым разам узялі многія аўтары з абласных арганізацый Беларускага саюза мастакоў, а таксама моладзь, зацікаўленая ва ўступленні ў шэрагі арганізацыі.
Александрыя збірае сяброў: што цікавага будзе на свяце?
Да рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») засталося менш за месяц. Яно традыцыйна пройдзе ў першыя выхадныя ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна на беразе ракі Днепр. Гэта рака са старажытных часоў аб’ядноўвала ўсходнеславянскія народы, была для іх агульнай воднай артэрыяй на гандлёвым шляху «з варагаў у грэкі».
Да юбілею Вялікай Перамогі прадстаўлены ўнікальны фотапраект
Час няўмольны, сыходзяць з жыцця ветэраны, а з імі і частка нашага быцця. Вядомая ў Магілёве фотакарэспандэнт Ірына Савосіна шмат чаго зрабіла, каб жыццё знакавых для вобласці людзей працягвалася нават за межамі іх фізічнага існавання. Яна член народнай абласной фотастудыі «Вясёлка», Беларускага саюза журналістаў, Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, шмат гадоў адпрацавала і працягвае працаваць у СМІ. Яе здымкі і артыкулы размяшчаліся ў рэспубліканскай прэсе, атрымлівалі дыпломы і ўзнагароды. На рахунку фотамастачкі шмат цікавых праектаў. Апошні з іх — «Не гасне памяці свечка» — яна прысвяціла 80-годдзю Вялікай Перамогі.
Надзея Філіпава: У балеце нельга апусціць планку
Надзея Філіпава — яркая зорка беларускай сцэны, вядучая артыстка Вялікага тэатра Беларусі, талент якой скарае гледачоў як у класічных партыях, так і ў сучасных пастаноўках. Уладальніца медаля Францыска Скарыны, лаўрэат шэрагу міжнародных конкурсаў балетнага мастацтва сумяшчае бліскучую кар’еру з роляй маладой мамы, даказваючы, што творчасць і сям’я могуць гарманічна суіснаваць. Сваёй энергіяй, адданасцю тэатру і ўменнем знаходзіць баланс паміж сцэнай і домам яна дае натхняльны прыклад многім. У нашай размове балерына разважае пра шлях на сцэну, мацярынства, сучасную харэаграфію і пра тое, чаму ў балеце няма месца офіснаму графіку.
Марыя Богдан запрашае на персанальную выстаўку «Кветкі. Сонца»
Ушанавалі памяць пісьменніка Казахстана і Беларусі
У Алматы прайшоў Міжнародны круглы стол, прысвечаны 80-годдзю вядомага пісьменніка Генадзя Дароніна. Публіцыст, празаік, апошнія гады свайго жыцця ён правёў у Мінску.
Секцыя «Верасень» Беларускага саюза мастакоў святкуе 35-годдзе
Афіцыйна яна ўтворана ў 1989-м, аднак так склалася, што справаздачную выстаўку жывапісу і графікі «Верасень-35» арганізавалі толькі цяпер — экспазіцыя працуе да 25 чэрвеня па традыцыі ў Палацы мастацтва. У яго сценах прадстаўлены работы ўдзельнікаў суполкі — сучаснікаў і тых, каго не стала.