Навiны
Саюз пісьменнікаў наведаў Чаркашын
Мікалая Андрэевіча Чаркашына, аўтара шматтомнага Збору твораў (на сённяшні дзень выдадзенага ў 12 тамах) члена Саюза пісьменнікаў Расіі і члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, добра ведаюць і ў Маскве, і ў Мінску.
Касцюковічы запрашаюць на «Пісьмянкоў луг»
21 чэрвеня ў Касцюковіцкім раёне, на Магілёўшчыне, пройдзе VIII рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг». Гасцей на свята прымае Касцюковіцкі раённы выканаўчы камітэт. З самай раніцы ўдзельнікі фестываля збяруцца ў Касцюковічах у раённым цэнтры культуры, дзе ўсіх чакае экскурсійны агляд каля памятнага знака «Літаратурная спадчына».
Якія кнігі хочацца чытаць летам?
Свет вачыма юных мастакоў з Бярозы
18 чэрвеня прайшла змена экспазіцыі інклюзіўнага праекта Беларускага саюза жанчын «Іншая глыбіня» ў мінскім гандлёвым цэнтры «Сталіца». Новая выстаўка пад назвай «Малюючы мары» прадстаўляе работы дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця — выхаванцаў узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Папараць» дзіцячай школы мастацтваў № 2 Бярозы.
Оперу «Арлеанская дзева» ўпершыню паставілі ў Вялікім тэатры Беларусі
У джынсах і з заплечникам — такой увасобіў галоўную гераіню рэжысёр-пастаноўшчык Георгій Ісаакян.
Ловім лета і настрой на рэгіянальных святах
Для аматараў падарожжаў, якія цікавяцца беларускай культурай, жадаюць адкрываць яе новыя грані, добрая прапанова — наведванне культурных мерапрыемстваў у пэўнай мясцовасці, дзе можна ярка правесці час, завесці новыя знаёмствы і адпачыць душой. У бліжэйшую суботу 21 чэрвеня, напрыклад, такія пройдуць у Капыльскім і Смаргонскім раёне.
«Музыка ў музеі» працягвае радаваць слухачоў
Музыка барока, якая прыйшла да нас у XVII стагоддзі з Еўропы, у Беларусі апошнім часам даволі часта гучыць не толькі ў вялікіх канцэртных залах, але і на больш сціплых пляцоўках. Пазнаёміцца з творамі той эпохі можна ў сценах літаратурных музеяў, у прыватнасці, Купалаўскага.
«Верш — як бутон кветачкі, які ў свой час не можа не распусціцца»
Пісьменнік Сяргей Давідовіч пра тое, чаму жыццё трэба ўспрымаць як ласку Божую.
Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага знаёміць з жывапіснымі напрацоўкамі Аліка Замосціна
На мінулым тыдні ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі жывапісу і фатаграфіі Аліка Замосціна «Грані рэальнасці». У экспазіцыі прадстаўлены работы, створаныя на працягу апошніх пяці гадоў. Плён творчасці аўтара — пейзажы, гарадскія і сельскія, а таксама партрэты — пераважна жаночыя. Ацаніць іх можна да 6 ліпеня.