Навiны
У некаторых мінчан часова адключаць халодную ваду ў адну з дат. Калі?
У сталічных спажыўцоў па асобных адрасах у найбліжэйшыя сакавіцкія дні будзе адсутнічаць халоднае водазабеспячэнне на час планавых работ на вонкавых сетках, паведамляе «Минск-Новости».
XXXІІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш прымае гасцей з больш чым 20 краін свету
Кнігі як зоркі
Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У сталіцы праводзяцца заняткі па камунальнай дасведчанасці
Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка праводзіць урокі, падчас якіх можна больш даведацца як пра работу гарадскіх службаў так і пра ўласныя правы і абавязкі. У «Школе ЖКГ» праводзяцца асобныя сустрэчы для дарослых і для школьнікаў. Такія заняткі спрыяюць не толькі пашырэнню ведаў пра камунальную сістэму, але і фарміраванню свядомага выбару, грамадзянскай пазіцыі ў дачыненні да захавання парадку і чысціні ў месцах пражывання. Для жыхароў гэта выдатная магчымасць задаць пытанні, якія іх хвалююць, для супрацоўнікаў камунальнай гаспадаркі — атрымаць зваротную сувязь.
Сёння пачынае работу ХХХІІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
Дзеля таго, каб як мага больш людзей наведалі ХХХІІІ Мінскую міжнародную кніжную выстаўку — кірмаш, што запрацуе з сённяшняга дня, арганізаваны спецыяльны аўтобусны маршрут — ад станцыі метро «Няміга» да выставачнага цэнтра, што на праспекце Пераможцаў у сталіцы. Ды яшчэ два дні будзе курсіраваць паэтычны аўтобус: вясна ў горадзе з усімі атрыбутамі, адным з якіх ужо традыцыйна стала кніжная выстаўка. Сёлета гэта шэсць паўнавартасных дзён, якія можна правесці з цікавасцю і карысцю, запэўніваюць арганізатары.
Унучка Кандрата Крапівы прэзентуе яго выданне на Мінскай кніжнай выставе-кірмашы
Унучка беларускага пісьменніка Кандрата Крапівы прыме ўдзел у прэзентацыі кнігі з яго творамі ў рамках XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Аб гэтым расказаў дырэктар УП «Мастацкая літаратура» Аляксандр Бадак, паведамляе БелТА.
Мінскія дарогі пакрыюць інавацыйнай разметкай
Сёлета дарожныя службы Мінска маюць намер нанесці каля 350 тысяч квадратных метраў разметкі. Пра гэта расказаў дырэктар КУП «СМЭП Мінгарвыканкама» Вячаслаў Савіч.
Галоўны корпус БДУ закрылі на рэканструкцыю. Што зменіцца?
Як адчувае сябе вадаспад у Сляпянцы?
У Мінскай вобласці вясной плануецца абнавіць 500 кіламетраў гравійных дарог
Добраўпарадкаванне вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў і пасадкі зялёных насаджэнняў у Мінскай вобласці вясной стала ўжо добрай традыцыяй. Акцыя «Вясенні марафон: пераўтварэнне вулічна-дарожнай сеткі» будзе праходзіць кожную суботу ўвесь сакавік і красавік. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінскага аблвыканкама.