Навiны
Наведвальнікамі «Белагра-2025» сталі больш за 200 тыс. чалавек. Галоўны сельскагаспадарчы салон краіны завяршае работу
У Мінскім міжнародным выставачным цэнтры праходзіць цырымонія закрыцця Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра-2025», гасцямі якой на працягу пяці дзён правядзення галоўнага аграпрамысловага форуму краіны сталі больш за 200 тыс. беларусаў і прадстаўнікоў замежжа. Толькі напярэдадні, 6 чэрвеня, на выставе пабывалі 70 тыс. наведвальнікаў. Вынікі грандыёзнага салона падвёў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў, паведамляе БелТА.
Якія задачы акрэсліў Прэм’ер-міністр перад Паркам высокіх тэхналогій?
У пятніцу Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў пасяджэнне Назіральнага савета Парка высокіх тэхналогій. Сярод галоўных пытанняў, якія стаялі на парадку дня — развіццё ПВТ, укараненне новых форм работы.
У ААТ «Гомельшкло» рэалізуюць інвестыцыйны праект па вытворчасці паліраванага шкла
Міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Студнеў наведаў ААТ «Гомельшкло», паведамілі ў ведамстве. Кіраўнік галіны азнаёміўся з работай тэхналагічнай лініі № 2 па вытворчасці паліраванага шкла. Будаўніцтва лініі — гэта завяршальны этап інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі абсталявання.
Турчын прыбыў з рабочым візітам у Таджыкістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД
Пасяджэнне пройдзе ў Душанбэ спачатку ў вузкім, затым у пашыраным складзе.
Аляксандр Турчын правёў сустрэчы з калегамі — прэм’ерамі Таджыкістана і Казахстана ў Душанбэ
У рамках рабочага візіту Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына ў Душанбэ, куды ён накіраваўся для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, 4 чэрвеня адбыўся шэраг сустрэч з калегамі — прэм’ерамі Таджыкістана і Казахстана.
Аляксандр Турчын: Эканамічны рост назіраецца ва ўсіх краінах СНД
У Душанбэ 5 чэрвеня прайшоў Савет кіраўнікоў урадаў СНД, удзел у якім прыняў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын. Бакі абмеркавалі актуальны парадак Садружнасці ў вузкім і пашыраным складах. Але перад гэтым адбылася сустрэча з лідарам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам. Падрабязнасці — у нашым матэрыяле.
Дадатковыя магчымасці для росту эканомікі. Што абмяркоўваў Турчын на сустрэчы з расійскім экспертам
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын правёў сустрэчу з дэканам эканамічнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава доктарам эканамічных навук Аляксандрам Аўзанам, паведамляе БелТА.
Патрыятызм спажывецкага кошыка
Няёмка нават казаць, але на беларускім спажывецкім рынку зашмат прадаецца імпартных тавараў. І з кожным годам іх доля імкнецца да павелічэння. І калі ў сегменце нехарчовых тавараў гэту тэндэнцыю яшчэ неяк можна растлумачыць: даходы не так хутка, як хацелася б, але павялічваюцца. Адпаведна спажывецкі кошык пашыраецца: ужо амаль усе абзавяліся ноўтбукамі, смартфонамі і іншымі гаджэтамі, а іх у Беларусі практычна не вырабляюць. Але чаму зніжаецца доля продажу айчынных прадуктаў харчавання?! Гэта катэгорыя ў нас развіта вельмі нават нядрэнна, у шырокім асартыменце і разнастайнасці. Магчыма, справа не толькі ў канкурэнтаздольнасці, але і ў дэфіцыце спажывецкага патрыятызму. А без жадання купляць роднае дастаткова праблематычна дабіцца вялікіх вынікаў.
Турчын: «Прадастаўленне арэнднага жылля з наступным правам набыцця яго ва ўласнасць дапаможа вырашыць пытанне замацавання кадраў у рэгіёнах»
Жыллёвае пытанне заўсёды з’яўляецца адным з галоўных пытанняў жыцця любога чалавека.