Навiны
Леановіч прызнаны найлепшым гульцом 18-га тура чэмпіянату Беларусі
Кірыл Леановіч прызнаны найлепшым гульцом 18-га тура чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», паведамляе БелТА.
Пераменная воблачнасць і да +25 °С, якое надвор’е чакаецца ў Беларусі 19 жніўня
Пераменная воблачнасць і да плюс 25 градусаў чакаецца ў Беларусі 19 жніўня. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Аб'ём прамвытворчасці ў Беларусі ў студзені—ліпені склаў Br119,3 млрд
У Беларусі ў студзені — ліпені 2025 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў Br119,3 млрд, або ў супастаўных цэнах 99,7 %, да ўзроўню студзеня — ліпеня 2024 года. Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Сумесныя вучэнні і супрацьдзеянне злачыннасці. Беларусь і В'етнам абмеркавалі супрацоўніцтва
Падчас афіцыйнага візіту ў В’етнам міністр унутраных спраў Іван Кубракоў правёў рабочую сустрэчу з начальнікам паліцыі горада Дананг Нгуен Х'ыу Х'опам, на якой абмеркавалі супрацоўніцтва, паведамляе БелТА.
Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў Мінску 19 жніўня
Штомесячны адзіны дзень інфармавання адбудзецца ў Мінску 19 жніўня па адрасе пр. Пераможцаў, 59, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Аб чым з перадавой пісаў сваім дзецям Леў Даватар
У СПБ прынята расійская пісьменніца
Радзіма расійскай дзіцячай пісьменніцы Ліліі Кандыбовіч — Краснадон Луганскай вобласці. Але яна, жонка афіцэра, цесна звязана з Беларуссю. Жыла і працавала на Магілёўшчыне, у Бабруйску.
Еўфрасінні Полацкай прысвечана выстаўка ў Баранавічах
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць амаль па ўсёй Беларусі.
Абмежаванні на наведванне лясных масіваў уведзены амаль ва ўсіх раёнах рэспублікі. Гэта звязана з павышанай рызыкай узнікнення пажараў з-за навальніцы і парывістага ветру 17 жніўня, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.