Навiны
Беларусь і Кітай гатовы да пашырэння супрацоўніцтва ў сферы спорту
Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук сустрэўся з першым намеснікам кіраўніка Галоўнага ўпраўлення спорту Кітая Чжан Цзяшэнем. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінспорту.
Чым адметны месяц гісторыка-культурнага турызму?
Першы летні месяц прысвечаны гісторыка-культурнаму турызму. Замкі, палацы, музеі, сядзібы рыхтуюць шэраг праектаў і праграм для наведвальнікаў. Дарэчы, па выніках мінулага года ў топ-3 па наведвальнасці ўвайшлі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь». Тэма патрыятычнага выхавання, 80-годдзя Вялікай Перамогі захоўвае лідарскія пазіцыі і сёлета. У першым квартале таксама найбольш запатрабаванымі для наведвання былі музеі ваеннай тэматыкі.
«Саюзніцкае ўзаемадзеянне, якое не можа змяняцца пад уплывам любых узрушэнняў або ваганняў міжнароднай абстаноўкі»
Эксперты — аб адносінах Беларусі і Кітая і аб значэнні ў іх развіцці нядаўняга візіту Прэзідэнта.
Калі можна пайсці ў працоўны водпуск на новым месцы працы?
Калі можна пайсці ў працоўны водпуск пасля працаўладкавання, расказалі ў прэс-службе Мінпрацы.
Імкненне да чысціні і прыгажосці — асаблівасць нашай традыцыйнай нацыянальнай культуры
Чысціня стала своеасаблівым брэндам нашай краіны. Цяпер, у Год добраўпарадкавання, робіцца яшчэ больш, каб наша Беларусь была прыгожай і ўтульнай. Але многае залежыць ад саміх людзей, бо ніхто, акрамя нас саміх, не навядзе парадак у нас у доме ці на падворку. І тут можна сказаць, што добраўпарадкаванне, падтрыманне чысціні цанілася ў беларусаў спрадвеку, з’яўляецца нашай нацыянальнай традыцыяй.
Купацца нельга на двух пляжаж Беларусі
Купанне не рэкамендавана толькі на двух пляжах Беларусі — у Жлобіне і Дуброўне, паведамілі ў пятніцу ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе Sputnik.
Долар патаннеў на таргах у пятніцу
Расійскі рубель і долар ЗША патаннелі, кітайскі юань і еўра падаражэлі, вынікае са звестак Беларускай валютна-фондавай біржы.
Якія маркі аўтамабіляў сталі лідарамі продажу ў Беларусі ў маі?
Якія маркі аўто сталі лідарамі продажаў у маі, паведамляе БелТА са спасылкай на Беларускую аўтамабільнуюй асацыяцыю (БАА).
Беларусь увайшла ў трыццатку краін з самым даступным коштам ЖКП
Беларусь увайшла ў трыццатку краін з самым даступным коштам жыллёва-камунальных паслуг, кошт камуналкі ў рэспубліцы больш чым у пяць разоў ніжэйшы, чым у Польшчы і Латвіі. Пра гэта паведамляе БелТА.
Еўрадэпутат: «Мы б вельмі хацелі нармалізацыі адносін»
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сустрэліся з дэпутатамі Еўрапарламента. Беларускія парламентарыі запрасілі сваіх еўрапейскіх калег у нашу краіну, каб найперш паказаць, што такое Беларусь, паказаць праўду. Дэпутаты з Чэхіі і Славакіі самі ўпэўнілся, што беларусы выступаюць за паважлівае і раўнапраўнае супрацоўніцтва з іншымі краінамі, пераканаліся, што беларусы не рыхтуюцца да вайны і не збіраюцца ні на каго нападаць, але і ў крыўду сябе не дадуць.