Навiны
У Кітаі стымулююць спажыванне за кошт узмацнення фінансавай падтрымкі
«Маладосць» знаёміць з кітайскай літаратурай
Беларускі літаратурна-мастацкі часопіс «Маладосць» не ўпершыню звяртаецца да сучаснай кітайскай літаратуры. Вось і ў шостым, чэрвеньскім, нумары за 2025 год змешчана кароткая аповесць Су Цыцы «Бяжы, Ліні, бяжы!» у перакладзе на беларускую мову студэнткі 4-га курса факультэта кітайскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Ганны Літош.
У Кітаі былыя заводы і склады становяцца папулярнымі гандлёвымі цэнтрамі
Аб’ём трансгранічнай электроннай камерцыі ў Кітаі перавысіў 2,7 трыльёна юаняў
У Мінску прэзентавалі культурную спадчыну Паднябеснай
Як усепагодныя і ўсебаковыя стратэгічныя партнёры, Кітай і Беларусь заўсёды захоўваюць узаемную павагу і гатоўнасць вучыцца найлепшаму адзін у аднаго. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань падчас прэзентацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая ў рамках мерапрыемства «Чай для гармоніі міру. Беларусь-2025». Прыгожае і змястоўнае мерапрыемства прайшло ў Кітайскім культурным цэнтры ў Мінску.
Ільняны пояс і Шаўковы шлях
Без адказу на пытанне «Кітай і Маа» я не мог пакінуць правінцыю Ганьсу, куды кітайцы ласкава запрасілі ў маі 2025 года дэлегацыю Беларускага саюза журналістаў. Ці датычыцца гэта культуры? Мне здаецца, непасрэдна. Да тэмы «культурных рэвалюцый» і хунвейбінаў літаратура і мастацтва звяртаюцца заўсёды і паўсюль. А ў многіх беларусаў за апошнія пяць гадоў не-не, ды і ўзнікала думка: а як яно было б, прымерай мы на сябе?
Кітайскія ВНУ падрыхтавалі ўнікальныя падарункі для выпускнікоў
Залатыя пазлы, «карткі насення», канструктары-вярблюды.
Інавацыйнае развіццё Кітая набірае абароты
Паскараецца фарміраванне мадэрнізаванай прамысловай сістэмы.
Прадукцыя беларускіх вытворцаў прадстаўлена на выстаўцы «Кітай-Еўразія»
Прадукцыя беларускіх вытворцаў прадстаўлена ў фармаце калектыўнай экспазіцыі Made in Belarus на 9-й міжнароднай выстаўцы ЭКСПА «Кітай — Еўразія», якая праходзіць 26-30 чэрвеня ў горадзе Урумчы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітайскай Народнай Рэспублікі. Аб гэтым паведамілі ва УП «Белінтэрэкспа» БелГПП.