Навiны
У сталіцы прайшоў конкурс «ТэхнаЁлка»
Па добрай пераднавагодняй традыцыі ўжо пяты раз у сталіцы прайшоў конкурс «ТэхнаЁлка».
Падводзім вынікі: якім нам запомніцца 2025 год у сферы працы і сацабароны?
У профільным міністэрстве ўпэўненыя, што адыходзячы 2025-ы запомніцца беларусам як год устойлівага росту рэальных даходаў насельніцтва, умацавання сацыяльных гарантый і павышэння якасці сацыяльных паслуг.
У «Гроднаэнерга» ўкаранілі новы метад работы на паветраных лініях без адключэння спажыўцоў
Кітай прапанаваў новыя правілы для ШІ, закліканыя забяспечыць абарону дзяцей
Кітай прапанаваў новыя строгія правілы для штучнага інтэлекту (ШІ), закліканыя забяспечыць абарону дзяцей і прадухіліць прадастаўленне чат-ботамі парад, якія могуць прывесці да членашкодніцтва або гвалту, перадае БелТА.
Прэзідэнт Казахстана падпісаў закон аб забароне прапаганды ЛГБТ
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падпісаў закон, які прадугледжвае забарону прапаганды ЛГБТ, перадае БелТА.
Літва рыхтуецца да мініравання мастоў на граніцы з Беларуссю
Літва рыхтуецца да мініравання мастоў на граніцы з Беларуссю і Расіяй, яны абсталёўваюцца адмысловымі канструкцыямі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на літоўскія СМІ.
Каля берагоў Стамбула сутыкнуліся два танкеры
Два танкеры сутыкнуліся каля берагоў Стамбула ў раёне Кючукчэкмеджы, перадае БелТА.
Аляксандр Турчын павіншаваў выхаванцаў Івянецкага дзіцячага сацыяльнага пансіяната з надыходзячымі святамі
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын павіншаваў выхаванцаў Івянецкага дзіцячага сацыяльнага пансіяната з надыходзячымі святамі ў рамках акцыі «Нашы дзеці»
Марафон «Нашы дзеці» завітаў да юных пацыентаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі
Новы год — час чараўніцтва, выканання жаданняў і, вядома, добрых спраў. Гэтае свята любяць усе, але асабліва маленькія беларусы. Дарослыя імкнуцца атуліць увагай дзяцей па ўсёй краіне, бо мы ведаем, што чужых дзяцей не бывае. Доказ таму — дабрачынны марафон «Нашы дзеці», які аб’ядноўвае тысячы сэрцаў. Дарослых ён вучыць адказнасці, а дзяцей — дабрыні і клопату аб тых, хто побач. Шмат гадоў гэты цягнік добрых спраў калясіць па краіне і робіць прыпынкі там, дзе чараўніцтва і падтрымка патрэбныя больш за ўсё. У аўторак, 30 снежня, свята прыйшло да юных пацыентаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, што ў Бараўлянах. А ў якасці добрых чараўнікоў гэтым разам выступілі члены Савета Рэспублікі.
Даведаліся ў замежных студэнтаў, як яны сустракаюць Новы год
Да Новага года можна ставіцца па-рознаму, але, думаю, для большасці людзей гэта час дабра і цудаў, прычым па ўсім свеце! І ўласнаму карэспандэнту «Звязды» па Гродзенскай вобласці стала цікава, як адзначаюць Новы год замежныя студэнты. Па адказы на пытанні журналіст адправілася ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.