
Грані таленту Аляксандра Кудрашова
Бывае, у дзяцінстве захопішся коміксамі і неўпрыкмет для сябе і навакольных станеш прафесійным мастаком. Менавіта так і адбылося ў жыцці Аляксандра Кудрашова з Беразіно. Яшчэ калі быў школьнікам, наведваўся ў бібліятэку, доўга заседжваўся за часопісамі, капіраваў коміксы, затым размалёўваў. Аддаваў перавагу героям мультфільма «Чарапашкі-ніндзя», кожны з якіх насіў знакавае імя, вядомае ў сусветнай культуры: Данатэла, Леанарда, Мікеланджала, Рафаэль. Дома развешваў іх партрэты ў сваім пакоі. Паступова цікавасць пераключалася на іншыя аб’екты: маляваў тэхніку, дзіцячыя аўтамабільчыкі.

У гонар 10-гадовага юбілея НЦСМ падрыхтаваў асаблівую выстаўку
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў сёлета святкуе 10-годдзе з дня ўтварэння. У гонар свята ўстанова прапаноўвае гледачам пазнаёміцца з залатым фондам музейнай калекцыі — плёнам карпатлівай працы некалькіх пакаленняў супрацоўнікаў. На выстаўцы «Вечнае быццё светабудовы» прадстаўлены адзін з найважнейшых збораў цэнтра — работы Аляксандра Казлоўскага.

«Паэзія кропак...» для людзей са слабым зрокам
Інклюзіўны арт-праект Васіля Зянько «Паэзія кропак...» для невідушчых і людзей са слабым зрокам прадстаўлены ў арт-гасцёўні «Высокае мѣста». З 2018 года мастак працуе над унікальным аўтарскім кірункам. Творы, выкананыя ў аб’ёмна-контурнай тэхніцы, даступныя для тактыльнага ўспрымання і чытання.

Што схавана ў футляры чалавечага цела?
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на персанальную выстаўку работ Грэгара Данеляна «Па алеі памяці...». Праект уяўляе сабой рэтраспектыву творчасці мастака з 1980 да 2016 года, якая трансліруе шматграннасць яго асобы, багацце ўнутранага свету і натуру сапраўднага эксперыментатара.


Адкрылася выстава карцін Міколы Кірэева
Часам мову жывапісу Міколы Кірэева параўноўваюць з музыкай — і сапраўды, у тонкіх пералівах колераў ягоных палотнаў нібыта заўсёды чуецца мелодыя... Часам — лірычная, часам — драматычна-напружаная...

«Кісларод» Веранікі Ракашэвіч
Адчуць бясконцасць быцця, заўважыць яго супярэчлівасць і «ўвайсці» ў плынь свядомасці можна на выстаўцы Веранікі Ракашэвіч «Кісларод» у Палацы мастацтва. Свабодная прастора і яркія экспрэсіўныя адценні ствараюць спрыяльную атмасферу для глыбокіх філасофскіх разважанняў і аналізу.

Ван Гог у прызме сучаснасці
Галерэя FARBA і Палац мастацтва запрашаюць на сумесны праект «Ван Гог. Ван Лав», прысвечаны знакамітаму галандскаму мастаку. Экспазіцыя раскрывае не толькі творчы шлях вялікага майстра, але спрабуе дакрануцца і да асабістага жыцця, зазірнуць у таямніцы душы і даць новае гучанне таленавітым ідэям.

Творчы ўклад у будучыню
У Палацы мастацтва адкрылася Рэспубліканская выстаўка «Разам. Да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь», дзе можна пазнаёміцца з работамі членаў ГА «Беларускі саюз мастакоў», якія з 1994 да 2024 года атрымлівалі ганаровыя званні «Народны мастак Беларусі», «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» і іншыя дзяржаўныя ўзнагароды.

150-годдзе Лейбы Альпяровіча адзначылі выстаўкай
Сёння вядома болей як 50 твораў гэтага мастака. Лічыцца, што захаванае і ўратаванае — толькі пятая частка яго спадчыны. Жывапіс і графіка аўтара, які нарадзіўся ў мястэчку Куранец Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер вёска Вілейскага раёна Мінскай вобласці), вучыўся ў Вільні, Адэсе і Санкт-Пецярбургу, а працаваў у Мінску і за мяжой, захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім і Нацыянальным гістарычным музеях Беларусі, а яшчэ — у Адэскім мастацкім музеі. Гаворка пра Лейбу Альпяровіча (1874–1913) — таленавіты творца жыў і ствараў на стыку эпох і ўспрымаецца сённяшнім гледачом найперш як сведка мінуўшчыны і адлюстравальнік яе павеву.