Навiны
Маштабны велапрабег аб’яднаў больш за 400 прадстаўнікоў сферы адукацыі і навукі ў сталіцы
Рэспубліканскі праект «Дарогамі памяці», прысвечаны Дню народнага адзінства, стаў добрай традыцыяй Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Сёлета велапрабег у сталіцы прайшоў чацвёрты раз, сімвалічна стартаваўшы ля стэлы «Мінск — горад-герой». Мерапрыемства пачалося з цырымоніі ўскладання кветак і хвіліны маўчання ў памяць аб тых, каму мы абавязаны сённяшнім мірным жыццём.
ФПБ зацікаўлена ва ўстанаўленні новых кантактаў з прафсаюзамі Італіі
Пра гэта расказаў лідэр нацыянальнага прафцэнтра Юрый Сянько на сустрэчы з прадстаўнікамі Асацыяцыі дружбы «Эмілія-Раманья — Беларусь», якая прайшла ў штаб-кватэры ФПБ. Сустрэча адбылася па прапанове пасольства Беларусі ў Італіі.
У Мінску адзначылі работнікаў сферы адукацыі і навукі, якія прынялі ўдзел у жніве
Урачыстае мерапрыемства пад сімвалічнай назвай «Каласы ведаў — ніва працы» адбылося ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі.
У ФПБ падвялі вынікі маніторынгу школьных тавараў
З пачатку жніўня ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах прафсаюзныя спецыялісты праводзілі маніторынгі наяўнасці ў гандлёвых аб’ектах асартыменту школьных тавараў.
Больш за 200 тысяч працаўнікоў падарожнічалі па Беларусі пры падтрымцы прафсаюзаў за паўгода
ФПБ: пры ўвядзенні навацый у працоўнае заканадаўства неабходна пралічваць магчымыя рызыкі для работнікаў
Такой пазіцыі прытрымліваецца Нацыянальны прафцэнтр пры рабоце над законапраектам па ўнясенні змяненняў у Працоўны кодэкс. Нагадаем, ФПБ уваходзіць у склад міжведамаснай рабочай групы па распрацоўцы гэтага законапраекта. У цэлым прапануецца ўнесці карэкціроўкі ў дзясяткі артыкулаў дакумента. Гэта як тэхнічныя праўкі, так і прынцыпова новыя нормы.
Калдагавор абараніў інтарэсы не толькі работніка, але і яго непаўналетняга дзіцяці
У прафсаюз звярнуўся работнік адной са сталічных устаноў аховы здароўя з просьбай дапамагчы вырашыць працоўную спрэчку. У мужчыны закончыўся кантракт, а працягваць яго наймальнік адмовіўся.
Прафсаюзы адзначылі ўжо больш за 580 перадавікоў уборачнай кампаніі
Традыцыйна прафсаюзы Беларусі заахвочваюць лепшых удзельнікаў уборачнай кампаніі — тых, хто паказвае высокі вынік, аказвае істотную дапамогу гаспадаркам пры правядзенні работ па ўборцы ўраджаю.