Top.Mail.Ru

Навiны

Памятны знак ахвярам генацыду адкрыюць у Магілёве
354

Памятны знак ахвярам генацыду адкрыюць у Магілёве

Ён устаноўлены на месцы масавага пахавання мірных жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны — на ўскрайку Казіміраўскага лесу па вуліцы Раўчакова ў Магілёве. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае яго адкрыццю, адбудзецца заўтра, 21 чэрвеня. Плануецца, што ў ім возьмуць удзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей Налівайка, генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, сенатар, старшыня аблсавета Аляксандр Гарошкін, прадстаўнікі абласной і гарадской улады, працоўных калектываў, грамадскасці, дэпутаты, кіраўнікі розных рэлігійных арганізацый, удзельнікі міжнароднага маладзёжнага праекта «Дарогамі Памяці і Славы» з Магілёўскай вобласці і 20 рэгіёнаў Расіі. 

Зацверджаны новыя ўзоры нагрудных знакаў ГПА
221

Зацверджаны новыя ўзоры нагрудных знакаў ГПА

У Беларусі ўдасканалены нарматывы фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Гатовы да працы і абароны» і зацверджаны новы нагрудны знак ГПА. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства спорту і турызму ад 26 красавіка нумар 9, паведамляе БелТА. 

ДАІ: таемных продажаў «прыгожых» знакаў не было і не будзе
462

ДАІ: таемных продажаў «прыгожых» знакаў не было і не будзе

Таемных продажаў «прыгожых» знакаў не было і не будзе, заявіў начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Бабіч. Рэгістрацыйныя знакі, нават калі яны падабраныя за 10 або 60 базавых велічынь, не з’яўляюцца ўласнасцю грамадзяніна, А належаць дзяржаве. Пра гэта паведамілі ў Sputnik.


Амаль 130 тыс. чалавек ужо развіталіся з Папам Рымскім
345

Амаль 130 тыс. чалавек ужо развіталіся з Папам Рымскім

Амаль 130 тыс.чалавек прыйшлі ў Сабор Святога Пятра на развітанне з Папам Рымскім Францішкам з серады, 23 красавіка. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на службу друку Святога Пасаду.
Дэлегацыя Беларусі на чале з Сергяенкам прыбыла для ўдзелу ў цырымоніі пахавання пантыфіка ў Ватыкане

Дэлегацыя Беларусі на чале з Сергяенкам прыбыла для ўдзелу ў цырымоніі пахавання пантыфіка ў Ватыкане

Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дэлегацыя на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігарам Сергяенкам прыбыла для ўдзелу ў цырымоніі пахавання пантыфіка ў Ватыкане.
Пайшла з жыцця прафесар Ніна Ціханаўна Фральцова

Пайшла з жыцця прафесар Ніна Ціханаўна Фральцова

У БДУ Ніна Фральцова працавала з 1975 года. Уваходзіла ў штат выкладчыкаў кафедраў тэлебачання і радыёвяшчання, тэхналогій камунікацыі, тэорыі і метадалогіі журналістыкі. Пачынаючы з 2019 года і практычна да самага апошняга дня, працавала прафесарам кафедры медыялогіі. На працягу доўгіх гадоў вяла дысцыпліны «Тэорыя журналістыкі», «Тэорыя і практыка журналістыкі», «Тэорыя медыя», «Тэорыя медыя і масавых камунікацый».

Навошта патрэбна маркіроўка тавараў?

Навошта патрэбна маркіроўка тавараў?

У Беларусі існуе пералік тавараў, якія падлягаюць абавязковай маркіроўцы, гэты спіс пастаянна папаўняецца. Яго ігнараванне можа прывесці да непрыемнасцяў: за 2024 год падатковыя органы аштрафавалі некалькі дзясяткаў суб’ектаў гаспадарання за адсутнасць такой маркіроўкі. Новаўвядзенні датычацца пакуль не ўсіх тавараў.

Лаўрэаты Дзяржаўных знакаў якасці — аб шляху да перамогі і планах на будучыню

Лаўрэаты Дзяржаўных знакаў якасці — аб шляху да перамогі і планах на будучыню

Уручаючы Дзяржаўныя знакі якасці калектывам прадпрыемстваў, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ўладальнікамі гэтай вышэйшай узнагароды з’яўляюцца вядомыя ўсім маркі, пра якія з гонарам кажуць: «Зроблена ў Беларусі». «Яны прайшлі жорсткі адбор на адпаведнасць крытэрыям інавацыйнасці, тэхналагічнасці, бяспекі і шэрагу іншых», — канкрэтызаваў беларускі лідар і падкрэсліў, што атрымаць ганаровы знак няпроста, але яшчэ больш складана будзе захаваць гэты высокі статус.

Духмяны гонар віцебскай зямлі

Духмяны гонар віцебскай зямлі

У 2022 годзе ў паўночным рэгіёне з’явіўся новы хлебны сімвал — цёмны бохан пад прыгожай назвай «Каравай Прыдзвіння». Ідэя стварэння такой візітнай карткі вобласці прыйшла кіраўніку рэгіёна Аляксандру Субоціну, падтрымаў ініцыятыву гендырэктар ААТ «Віцебскхлебпрам» Міхаіл Рог. Двухкілаграмовы духмяны бохан хутка знайшоў папулярнасць не толькі ў жыхароў, але і ў шматлікіх замежных гасцей Віцебшчыны. А ў 2025 годзе хлеб «Каравай Прыдзвіння» атрымаў самую высокую ўзнагароду — Дзяржаўны знак якасці.

Маргунова: Традыцыі беларускай якасці моцныя і прымнажаюцца

Маргунова: Традыцыі беларускай якасці моцныя і прымнажаюцца

Як паведаміла «Звяздзе» старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова, для прысваення Дзяржаўнага знака якасці былі распрацаваны і зацверджаны нарматыўныя дакументы, якія вызначылі апісанне і малюнак знака, а таксама крытэрыі і парадак яго прысуджэння:

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю