Навiны
Кветкі для жонкі
Толік і Дзіма — не толькі суседзі, але і досыць блізкія сябры: на работу ходзяць разам, дамоў вяртаюцца ўдвух, па дарозе абмяркоўваюць розныя справы, іншы раз могуць збочыць на піва, а неяк — у кветкавы кіёск: Дзіма букет купіў.
У Магілёўскім раёне запрасілі пажылых на спартыўнае свята
Арганізаваў яго Магілёўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пры падтрымцы раённага фізкультурна-спартыўнага клуба і Цэнтралізаванай клубнай сістэмы.
Электронны кірмаш вакансій для людзей з інваліднасцю пройдзе 31 ліпеня
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама 31 ліпеня з 10:00 да 12:00 праводзіць спецыялізаваны электронны кірмаш вакансій для інвалідаў. Яна пройдзе на сайце e-vacancy.by. Аб гэтым паведамляюць «Минск-Новости» са спасылкай на сталічную службу занятасці насельніцтва.
Каля 65% грамадскага транспарту ў Беларусі адаптавана для людзей з інваліднасцю
Каля 65% грамадскага транспарту ў Беларусі адаптавана для людзей з інваліднасцю і фізічна аслабленых асоб. Аб гэтым БелТА расказала начальнік упраўлення па справах інвалідаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вікторыя Грэчка.
Каму з 1 ліпеня трэба адкрыць базавы рахунак?
У Беларусі распрацавалі тактыльныя карты для дзяцей з парушэннем зроку
Рэльефна-графічныя дапаможнікі для інвалідаў па зроку распрацоўваюць у РУП «Белкартаграфія», з’явіліся эксперыментальныя творы. З якімі цяжкасцямі пры гэтым сутыкаюцца спецыялісты, растлумачыла дырэктар прадпрыемства Іна Шлык, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
У Віцебску людзі з інваліднасцю маюць магчымасць іграць у футбол
Здараецца, што людзі, звычайнае жыццё якіх перарвала інваліднасць, поўнасцю губляюць сэнс жыць далей, апускаючы рукі. Аднак у Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» добра ведаюць, як пераўтварыць абмежаванасць здароўя ў перавагу і знайсці сябе, бо менавіта ў горадзе на Дзвіне дзейнічае адзіная ў Беларусі каманда па футболе на электракалясках.