Навiны
Генеральны сакратар ААН у навагоднім пасланні заклікаў выдаткоўваць грошы на барацьбу з галечай, а не на войны
Пра сакрэт «аліўе» і тое, як не патраціць на гатаванне ўвесь дзень
Кожнае 31 снежня нехта ідзе ў лазню, а мы рэжам тазік «аліўе» і прыкладна столькі ж «селядца пад футрам». Гэта галоўныя навагоднія салаты, і яны павінны быць дасканалымі, ідэальнымі і проста вельмі смачнымі. Пажадана, кожны год рознымі, але ў той жа час — вядомымі і звыклымі. Аднак будзем шчырымі: штосьці ў традыцыях навагодняй гатоўкі мяняецца. Сённяшнія гаспадыні не жадаюць з раніцы і да бою курантаў шчыраваць на кухні, і тут на выручку прыходзяць розныя памочнікі. Дык як жа зрабіць святочны стол з класічнымі стравамі смачным і неардынарным? Пра сакрэт «аліўе» і тое, як не патраціць на гатаванне ўвесь дзень, расказалі эксперты.
У якім уборы сустракаць год Вогненнага Каня, расказала эксперт
Пацыенты РНПЦ траўматалогіі і артапедыі прымалі віншаванні з надыходзячымі святамі ў рамках акцыі «Нашы дзеці»
Сапраўдныя чараўнікі — тут
Як выбраць салодкі навагодні падарунак, расказалі ў Дзяржстандарце
Як выбраць якасны салодкі навагодні падарунак, расказалі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, паведамляе БелТА.
У якіх выпадках лазня не лечыць, а калечыць?
Новы год ва ўсіх нас асацыюецца з рознымі паняццямі. Гэта і ўпрыгожаная ёлка, і духмяныя мандарыны, і яркія феерверкі, і селядзец «пад футрам», а яшчэ — лазня (хто не ведае знакаміты фільм Эльдара Разанава «Іронія лёсу, або З лёгкай парай!»?) Дык ці добрая ідэя хадзіць у лазню пад Новы год?
Запаветныя мары выхаванцаў Дзіцячага дома Віцебска звязаны з жыццём у сем’ях
«Дзед Мароз, я хачу дадому»... Амаль усе выхаванцы Дзіцячага дома горада Віцебска дзеляцца такімі запаветнымі жаданнямі з навагоднім чараўніком
«Навагодні экспрэс» стартуе на Дзіцячай чыгунцы ў Мінску
Таямнічыя сусветы кніжных сюжэтаў
Перыяд чакання навагодніх свят па традыцыі супадае са школьнымі канікуламі. А значыць, у дзяцей з'явіцца больш часу, каб адкрыць для сябе свет чароўных гісторый не толькі ў тэатры ці на вялікім экране, але і пад вокладкамі кніг. У нашай чарговай падборцы навінак ад Выдавецкага дома «Звязда» сабраны прапановы для цікавых, незвычайных і незабыўных сустрэч з мастацкім словам і ў кампаніі любімых аўтараў.