Навiны
Арэндныя кватэры і дамы можна будзе выкупляць на выгадных умовах
Калі няма свайго жылля, то, відавочна, яго даводзіцца здымаць. Пагадзіцеся, калі ёсць выбар — у прыватніка-ўласніка па камерцыйнай цане або ў дзяржавы, — то, як правіла, другі варыянт куды больш прывабны. Як-ніяк, сума не кусаецца, ды і выключана верагоднасць таго, што вас нечакана папросяць, «таму што трэба тэрмінова прадаць», «перасяляецца сваяк» ці — «так склаліся абставіны». З 21 верасня ў некаторых катэгорый беларусаў з’явіцца магчымасць выкупу квадратаў, якія арандуюцца ў дзяржавы. З гэтай даты ўступаюць у сілу нормы ўказа Прэзідэнта нумар 235. Каго ён закране і якія пры гэтым ёсць нюансы.
Што змянілася ў аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні?
З мая ўзмоцнена сацыяльная падтрымка некаторых уразлівых катэгорый насельніцтва. Змяненні датычацца аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння. Цяпер, напрыклад, бясплатна яго могуць праходзіць беларусы, якія ваявалі ў Афганістане, а таксама былыя вязні фашызму. Некаторыя катэгорыі могуць скарыстацца кампенсацыяй, калі не пройдуць аздараўленне. Расказваем, што змянілася.
Акцыю па падтрымцы ветэранаў сферы ЖКГ запусціў галіновы прафсаюз
Рэспубліканскі праект пад назвай «Дапамога ветэрану — памяць у дзеянні» накіраваны ў першую чаргу на аказанне адраснай дапамогі ветэранам галіны і ўдзельнікам аднаўлення краіны пасля Вялікай Айчыннай вайны.
У Беларусі стартавала акцыя «Разам — за моцную і здаровую сям’ю»
Як меры дзяржаўнай падтрымкi дапамагаюць не адкладваць лепшае на пасля
У прыярытэце — сям’я
З 1 мая ў Беларусі вырас памер бюджэту пражытачнага мінімуму
Цяпер ён складае Br462,58.
У Беларусі з 1 мая ўступіў у сілу абноўлены закон аб ветэранах
З 1 мая ў Беларусі ўступілі ў сілу змяненні, прадугледжаныя законам «Аб змяненні законаў па пытаннях ветэранаў».
У Беларусі выраслі памеры дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей
У Беларусі з 1 мая на 3,3% павялічыліся памеры дзяржаўнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, якія вылічаюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму.