Навiны
Рыжанкоў наведвае з афіцыйным візітам Узбекістан
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 13-15 чэрвеня наведвае з афіцыйным візітам Узбекістан. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Качанава: Супрацоўніцтва Беларусі і Кітая з году ў год развіваецца па ўзыходнай траекторыі
Супрацоўніцтва Беларусі і Кітая з году ў год развіваецца па ўзыходнай траекторыі. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, паведамляе БелТА.
Парламенцкая дэлегацыя Кітая знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі
Сёння ўначы ў Беларусь з афіцыйным візітам прыбыла парламенцкая дэлегацыя Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з намеснікам Старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Цінвэем.
Дэлегацыя Мінска пад кіраўніцтвам Уладзіміра Кухарава сустрэлася з кіраўніком Рэспублікі Башкартастан
Бакі абмеркавалі пытанні ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва і рэалізацыі новых сумесных праектаў, паведамляецца ў тэлеграм-канале Мінскага гарвыканкама.
Дэлегацыю з КНР прымалі і ў абедзвюх палатах беларускага парламента
Традыцыйная дружба, узаемны палітычны давер і шматпланавае супрацоўніцтва.
«Трэба ісці кароткім шляхам, дзе няма лішніх перашкод»
Эксперты аб тым, чаму супрацоўніцтву Беларусі з расійскімі рэгіёнамі Прэзідэнт удзяляе асаблівую ўвагу.
Снапкоў: унікальныя адносіны Беларусі і Расіі змацаваны агульным гістарычным лёсам і эканамічнымі сувязямі
Адносіны Беларусі і Расіі змацаваны агульным гістарычным лёсам і цеснымі эканамічнымі сувязямі. На гэта звярнуў увагу першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў, выступаючы 11 чэрвеня на прыёме ў расійскім пасольстве ў Мінску з нагоды Дня Расіі, паведамляе БелТА.
Рыжанкоў: Беларусь высока цэніць канструктыўную пазіцыю кіраўніцтва Славакіі і гатоўнасць да дыялогу
Максім Рыжанкоў пажадаў паслу ўсялякіх поспехаў і выказаў упэўненасць у рэзультатыўнасці яго будучай работы ў Беларусі, адзначыўшы важкі ўклад Ёзэфа Мігаша ў развіццё супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ў папярэднія гады.
Лукашэнка: Аванс, які дзяржава выдзеліла беларускаму кінематографу, так і не адпрацаваны
Цытату аб тым, што кіно — найважнейшае з усіх мастацтваў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадваў неаднойчы, адзначаючы, што цалкам падзяляе меркаванне аўтара гэтых слоў. Кіраўнік дзяржавы заўсёды цікавіцца станам айчыннага кінематографа, яго праблемамі і перспектывамі. У аўторак Прэзідэнт прысвяціў гэтай тэме шырокую нараду. Разглядалі надзённыя, а недзе і балючыя пытанні ў сэрцы айчыннага кінематографа — на кінастудыі «Беларусьфільм».
Качанава: Мы гатовы вырашаць усе пытанні і задачы, якія стаяць перад намі
З Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Санцьяга Перэсам Бенітэсам сустрэлася Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Яна адзначыла, гэта сустрэча — добрая нагода абмеркаваць далейшае ўзаемадзеянне паміж краінамі. «На працягу ўсёй нашай гісторыі гэта былі сяброўскія, братэрскія адносіны, — звярнула ўвагу спікер. — І вядома, танальнасць у гэтых узаемаадносінах задаюць нашы лідары. Як сказаў наш Прэзідэнт, Беларусь заўсёды была і застаецца для Кубы верным і надзейным партнёрам, братэрскай краінай, на якую вы заўсёды можаце разлічваць».