Навiны
У Беларусі прайшоў рытуал заступлення на баявое дзяжурства «Арэшніка»
Карэспандэнт «Звязды» даведалася ад круглянскага фермера-канявода, які характар у будучага года
Незалежны, прыгожы, моцны — такія думкі раіліся ў галаве, калі я, хаваючыся за надзейную спіну гаспадара, назірала за яго гнядым любімцам. Племянны жарабец трохгадовы Круп, выпушчаны са стойла, усім сваім выглядам дэманстраваў агонь, энергію, экспрэсію. Усе тыя моцныя якасці, якія нам, беларусам, спатрэбяцца ў наступным годзе.
Урад зацвердзіў дзяржпраграму «Экалогія» на 2026—2030 гады
Урад зацвердзіў дзяржаўную праграму «Экалогія» на 2026—2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
Новыя пасады служачых будуць уведзены ў Беларусі з 1 студзеня
Выпуск 33 Адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 17 кастрычніка 2025 года нумар 118. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Падводзім вынікі Года добраўпарадкавання з Мінпрыроды
У краіне за гэты год высаджана каля 360 тысяч дрэў. Па выніках 9 месяцаў высаджана 377 тысяч кустоў. Тут несумненным лідарам з’яўляецца сталіца, дзе высаджана 177 тысяч кустоў (у асноўным на Мінскай кальцавой дарозе). Па кветкавым афармленні ўстаноўлены невялікі рэкорд — высаджана больш за 32 мільёны кветак. Тут таксама лідзіруе Мінск, дзе за 9 месяцаў высаджана больш за 10 мільёнаў кветак.
Пад Клецкам адкрылі адзін з самых буйных у Беларусі інавацыйных МТК
Указам Прэзідэнта ўдакладнены бюджэт ФСАН у 2025 годзе са значным ростам даходаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 454, у адпаведнасці з якім удакладняюцца асобныя паказчыкі бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2025 год. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У рабоце банкаўскіх карт «Беларусбанка» адбыўся тэхнічны збой — праблемы ўстараняюцца
Унесены змяненні ва ўказ Прэзідэнта Беларусі па пытаннях дакументавання насельніцтва
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 455 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях дакументавання насельніцтва». Аб гэтым паведамляе БелТА.
Што новага з'явілася ў сістэме адукацыі Беларусі ў 2025-м
З 1 верасня ўступілі ў сілу змены ў Кодэкс аб адукацыі. У Міністэрстве адукацыі гэты факт пракаментавалі як дашліфоўку дзеючага дакумента, што носіць тэхнічны, практычны і аператыўны характар. Заканадаўцамі і Міністэрствам адукацыі ўлічвалася ў першую чаргу правапрымяняльная практыка. У цэлым змяненні накіраваны на ўдасканаленне дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, павышэнне яе якасці, далейшае ўмацаванне прэстыжу беларускай сістэмы адукацыі.