Навiны
У Беларусі намалочана 1,75 млн. тон збожжа
У Беларусі намалочана 1,75 млн. т збожжа. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінсельгасхарча.
Рыхтуюцца змены ў закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб
Рыхтуюцца змены ў закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Мікалай Бузін, перадае БелТА.
Нарошчванне экспарту беларускай малочнай прадукцыі ў Расію абмеркавалі ў Мінсельгасхарчы
У Мінсельгасхарчы разгледзелі пытанні экспарту беларускай малочнай прадукцыі ў Расію, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінсельгасхарча.
Банкам развіцця падведзены вынікі конкурснага адбору інвестпраектаў па будаўніцтве МТФ
Пераможцамі прызнаны шэсць сельскагаспадарчых арганізацый. Для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў фінансавым інстытутам будзе накіравана 198 мільёнаў рублёў, паведамілі ў банку.
У Беларусі ўбралі амаль 20% збожжавых і зернебабовых культур
У Беларусі ўбралі 19% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса), што складае 378 тыс.га. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
У сталіцы за паўгода адкрылася больш за 700 кавярняў і рэстаранаў
Сёлета ўпершыню за апошнія больш чым дзесяць гадоў у Мінску з’явілася рэкордная колькасць кафэ і рэстаранаў, розных паводле фармату, кухні і культурнай прыналежнасці. У трэндах — навамодны фармат з Bubble Tea (чайны напой, які складаецца з гарбаты, малака ці фруктовага соку) і кітайскай кухняй. Такі попыт тлумачыцца ў тым ліку вялікай колькасцю гасцей і турыстаў з Кітая. Папулярныя і розныя кавярні, якіх у сталіцы шмат, але кожная імкнецца завабіць наведвальнікаў сваімі асаблівасцямі. Як правіла, усе ўстановы запатрабаваны, і на 10 тых, што толькі адкрыліся, прыпадае ўсяго адна, якая закрылася. Пры гэтым вольныя памяшканні, каб адкрыць кафэ, давядзецца пашукаць. Адкрыццё рэстарана звязана з яшчэ большымі цяжкасцямі, бо інвестыцыі тут складаюць ад 500 тысяч долараў да мільёна. Перавагу ў рэстаранным бізнесе сёння аддаюць адкрытым кухням, дзе наведвальнікі бачаць, як гатуецца іх ежа — а гэта ўжо не толькі новы трэнд, але і максімальна кароткі шлях устанавіць давер і заваяваць аўдыторыю.
Просты сакрэт поспеху ад хлебаробаў, за якім стаіць нялёгкая праца
Выстаўка работ народных умельцаў Гродзенскага раёна пройдзе ў абласным цэнтры
На творчай выстаўцы народных умельцаў і мастакоў Гродзенскага раёна, якая адкрыецца ў абласным цэнтры 29 ліпеня, будзе прадстаўлена больш за 120 унікальных работ. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.
Узаемны гандаль і дапамога бізнесу. Прэм’еры Беларусі і Узбекістана абмеркавалі стратэгічнае партнёрства
Наспела неабходнасць падпісання дакументаў аб стратэгічным партнёрстве паміж Узбекістанам і Беларуссю. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Узбекістана Абдулой Арыпавым, якая адбылася на палях Міжнароднай экалагічнай канферэнцыі, што праходзіць у Рэспубліцы Алтай, паведамляе БелТА.