Top.Mail.Ru

Навiны

Ад першага выступлення да вялікай сцэны: гісторыя поспеху Леры Бернатовіч

Ад першага выступлення да вялікай сцэны: гісторыя поспеху Леры Бернатовіч

Усяго за некалькі гадоў гэтая крохкая дзяўчына з моцным голасам прайшла шлях ад удзельніцы дзіцячых конкурсаў да пераможцы нацыянальнага адбору «Славянскага базару». І сёлета яна прадставіць Беларусь на ХХІV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск 2025». Пра ўласную творчасць, дуэт з Арцёмам Скаролем і падрыхтоўку да галоўнага музычнага конкурсу краіны расказвае Лера Бернатовіч.


Рыгор Семашкевіч мог бы разгарнуцца ў цікавага празаіка, не падобнага да іншых

Рыгор Семашкевіч мог бы разгарнуцца ў цікавага празаіка, не падобнага да іншых

Ячаста бяру ў рукі яго ўжо зачытаны, у працёртых карычневых вокладках аднатомнічак, гартаю старонкі, перачытваю нанова некалі падкрэсленае, гляджу фотаздымкі і згадваю тое, што ўжо, відаць, ніколі не сатрэцца з памяці ды, на жаль, і не паўторыцца. Спявае радком і сама назва кнігі: «Лічыла дні зязюля» (1987). Скупой была яна, зязюля яго веку. Адмерала ўсяго няпоўных трыццаць сем гадоў. А пазнаёміліся мы, калі яму не было і сямнаццаці. 

«Літаратурны Алімп» Уладзіміра Гаўрыловіча

«Літаратурны Алімп» Уладзіміра Гаўрыловіча

Гэтым разам чытачы атрымалі магчымасць сустрэцца з празаікам, публіцыстам, драматургам, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення СПБ Уладзімірам Гаўрыловічам. Сярод яго самых вядомых кніг — «Па веры вашай», «Любі бліжняга свайго», якія выйшлі ў Выдавецкім доме «Звязда» ў 2022–2024 гадах. 

Вучоныя зрабілі значны крок у барацьбе з ВІЧ
248

Вучоныя зрабілі значны крок у барацьбе з ВІЧ

Вучоныя з Інстытута Піцера Доэрці ў Мельбурне зрабілі значны крок у барацьбе з ВІЧ, паведамляе Smartpress by.


Шымановіч і Козырава выйшлі ў фінал тэніснага турніру ў Італіі ў парным разрадзе
258

Шымановіч і Козырава выйшлі ў фінал тэніснага турніру ў Італіі ў парным разрадзе

Ірына Шымановіч і Марыя Козырава выступяць у фінале тэніснага турніру з катэгорыі WTA 125 у італьянскім Бары ў парным разрадзе. Гэта высветлілася пасля таго, як полька Мая Хвалынска і Лаура Пігосі з Бразіліі, супраць якіх у паўфінале павінна была пазмагацца беларуска-расійская пара, зняліся са спаборніцтваў. Пра гэта паведамляе SB. by.


Начальнік Акадэміі МУС адкажа на пытанні
1009

Начальнік Акадэміі МУС адкажа на пытанні

11 чэрвеня 2025 года прамую тэлефонную лінію правядзе начальнік установы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» генерал-маёр міліцыі Аляксандр Вячаслававіч АСТРЭЙКА.


У Гомелі адбудзецца фестываль кнігі
346

У Гомелі адбудзецца фестываль кнігі

6 чэрвеня ў горадзе над Сожам пройдзе фестываль кнігі #Чытай Гомель. Арганізатар — Гомельская абласная бібліятэка. 


Як вызвалялі вязняў з віцебскіх «Азарычаў»?

Як вызвалялі вязняў з віцебскіх «Азарычаў»?


4 чэрвеня 1944 года разведчыкі-чырвонаармейцы вызвалілі вязняў «Лагера 12-тысячнікаў», віцебскага аналага гомельскіх «Азарычаў».

Якія палажэнні Кодэкса аб адукацыі набудуць сілу сёлета з 1 верасня

Якія палажэнні Кодэкса аб адукацыі набудуць сілу сёлета з 1 верасня

Асноўныя палажэнні закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адукацыі» набываюць сілу з 1 верасня. Прынцыпова новыя нормы не ўводзяцца. Па сутнасці, гэта дашліфоўка Кодэкса аб адукацыі, якая носіць тэхнічны, практычны і аператыўны характар. Пры карэкціроўцы ў першую чаргу ўлічвалася правапрымяняльная практыка. У цэлым змяненні накіраваны на ўдасканаленне дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі, павышэнне якасці адукацыі, далейшае ўмацаванне прэстыжу беларускай сістэмы адукацыі. Аб палажэннях закона БелТА расказаў член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю