Навiны
На сістэму дзяржаўных дапамог у Беларусі ў 2025 годзе выдзелена Br3,7 млрд
У Беларусі ў 2025 годзе на сістэму дзяржаўных дапамог выдзелена Br3,7 млрд. Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавяла намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Коваль, паведамляе БелТА.
Бібліятэкам Чувашыі зроблены падарунак з Беларусі
Народны паэт Чувашыі, якога добра ведаюць у Беларусі, пераклаў на сваю родную мову і выдаў кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага (1954 — 2021) «Белым кветам усцелены сад». На апошняй старонцы вокладкі ёсць надпіс: «Кніга выдадзена пры падтрымцы Героя Расіі М. Гаўрылава і другіх жыхароў Чувашыі, якія шчыра любяць Беларусь і беларускую літаратуру».
ІІІ Рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога» адкрыўся ў Мінску
ІІІ Рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога» стартаваў на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 12 мая. Значнае культурнае мерапрыемства на працягу амаль трох тыдняў аб’яднае тэатральныя калектывы з усёй краіны. Так, да 29 мая гледачы змогуць убачыць 15 спектакляў, якія нагадаюць пра тое, якой дарагой цаной было здабыта мірнае неба над Беларуссю.
Што ў праграме фестывалю «Клёвы Браслаў»?
Першы фестываль аматараў актыўнага адпачынку на прыродзе «Клёвы Браслаў» пройдзе на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» 7 чэрвеня — у прыродаахоўнай установе раскрылі дэталі будучага мерапрыемства, паведамляе sb.by.
У Бабруйску ратавальнікі выцягнулі траіх кацянят з вентыляцыі
У Бабруйску супрацоўнікі МНС прыйшлі на дапамогу траім кацянятам, якія заселі ў вентыляцыі. Аб гэтым паведамляе «Мінская Праўда».
ЕАБР растлумачыў рост золатавалютных рэзерваў Беларусі
Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся за красавік бягучага года на 872,7 мільёна долараў і склалі 10 942,3 мільёна долараў на 1 мая 2025-га, абнавіўшы гістарычны максімум, паведамляе Sputnik са спасылкай на агляд экспертаў Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Драмтэатр імя М. Горкага прыме ўдзел у тэатральным фестывалі ў Тамбове
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага прымае ўдзел у XVIII тэатральным фестывалі імя М. Х. Рыбакова ў Тамбове 11 і 12 мая. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Пярцоў: Згуртаванасць вакол дзяржсімвалаў даказвае, што беларусы — маналітная нацыя
Згуртаванасць вакол дзяржсімвалаў даказвае, што беларусы — маналітная нацыя, заявіў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, які прыняў удзел ва ўрачыстым рытуале ўшанавання дзяржаўных сімвалаў Беларусі, паведамляе БелТА.