Навiны
Над чым у бліжэйшыя пяць гадоў будзе працаваць медыцына?
Павышэнне нараджальнасці, умацаванне здароўя насельніцтва, лічбавая трансфармацыя, развіццё высокатэхналагічных відаў меддапамогі будуць ключавымі кірункамі для аховы здароўя ў найбліжэйшыя пяць гадоў, аб’яўленых пяцігодкай якасці.
Генпракурор: Грамадская бяспека падчас электаральнай кампаніі будзе забяспечана
Грамадская бяспека падчас электаральнай кампаніі будзе забяспечана, заявіў журналістам генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед пасля датэрміновага галасавання на выбарчым участку № 5, перадае БелТА.
Паспяхова завяршылася праверка гатоўнасці камісій па выбарах Прэзідэнта Беларусі да галасавання
20 студзеня паспяхова завяршылася праверка гатоўнасці камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да галасавання. Аб гэтым паведамілі ў ЦВК.
Дапамога дарожнікам
Пры нашым клімаце (вы бачыце: учора — мароз, сёння — адліга) у нас праблем з дарогамі хапае. Таму патрэбныя вялізныя сродкі для таго, каб хоць бы падтрымліваць дарогі ў нармальным стане. Тым не менш мною пастаўлена задача: усе раённыя цэнтры, напрыклад Лагойск, з аграгарадкамі павінны быць звязаныя дарогамі з цвёрдым пакрыццём.
Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця
Абвешчаная Указам Прэзідэнта пяцігодка якасці ўсіх без выключэння нацэльвае на стваральную працу і на вынік. Аб гэтым сёння разважаюць нашы эксперты-парламентарыі.
Тэхналогіі насуперак анамаліям надвор’я
Нягледзячы на развіццё тэхналогій, умовы надвор’я па-ранейшаму сярод ключавых фактараў сельскагаспадарчай вытворчасці. Кліматычныя змены кідаюць выклік як аграрыям-практыкам, так і навуцы. Што супрацьпаставяць навукоўцы «нябеснай канцылярыі»? Ці можа анамальна цёплая зіма стварыць праблемы для ўраджаю азімых? І якія прагнозы на будучы сельскагаспадарчы сезон? Пра гэта «Звяздзе» распавялі ў Навукова-практычным цэнтры па земляробстве НАН Беларусі.
Школьнікаў Докшыцкага раёна далучаюць да сельскай гаспадаркі
З года ў год расце прэстыж сельскагаспадарчых прафесій, і нездарма, бо сёння краіна будуе сучасныя малочнатаварныя комплексы, аўтаматызуе вытворчыя працэсы на прадпрыемствах, а сучасныя камбайны па ўзроўні камфорту ўвогуле могуць паспаборнічаць з навінкамі легкавога аўтапрама. Тым не менш, любоў да працы на зямлі і ўсведамленне важнасці аграрнай галіны ў развіцці Беларусі трэба прывіваць з дзяцінства. Гэтым паспяхова займаюцца педагогі Параф’янаўскай сярэдняй школы, што ў Докшыцкім раёне.
Хто павінен прадставіць выніковую падатковую дэкларацыю і як гэта зрабіць?
Падатковы разлік па падаходным падатку з фізічных асоб павінен запаўняцца і перадавацца ў падатковую не пазней за 31 сакавіка. Выплата на падставе прадстаўленай дэкларацыі ажыццяўляецца не пазней за 1 чэрвеня, на падставе паведамлення, якое ўручаецца падатковым органам, — не пазней за 30 красавіка.
Чым жыве Крычаўскі раён?
Крычаўшчына развіваецца не толькі як сельскагаспадарчы, але і індустрыяльны рэгіён. Тут паспяхова рэалізоўваюцца інавацыйныя праекты, укараняюцца новыя тэхналогіі, будуецца жыллё, ствараюцца ўмовы для моладзі. Сёлета горад стане яшчэ і сталіцай абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі». Пра тое, чым сёння жыве раён, расказаў старшыня Крычаўскага райвыканкама Андрэй Седукоў.
Петрышэнка: Новы корпус БДМУ дазволіць павысіць стандарты і эфектыўнасць медыцынскай адукацыі
Новы практыка-арыентаваны корпус Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта дасць магчымасць павысіць стандарты і эфектыўнасць медыцынскай адукацыі.