Навiны
Як павысіць прэстыж аграрнай адукацыі
Як павысіць якасць і прэстыж аграрнай адукацыі? Якія новаўвядзенні плануюцца ў праграмы навучання і падрыхтоўкі будучых спецыялістаў? Якія прафесіі найбольш запатрабаваныя? Якія матэрыяльныя стымулы і гарантыі прадугледжаны для маладых спецыялістаў аграрных прафесій? З гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да начальніка Галоўнага ўпраўлення адукацыі, навукі і кадравай палітыкі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Самсановіча.
Ахвярамі харчовага атручэння на Мадагаскары сталі 20 чалавек
Колькасць загінулых у выніку нядаўняга харчовага атручэння ў прыгарадзе Антананарыву, сталіцы Мадагаскара, узрасла да 20. Пра гэта паведамляе БелТА.
Беларусь зацікаўлена ў развіцці партнёрства з кітайскай карпарацыяй CІTІC Group
Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падчас сустрэчы са старшынёй Савета дырэктараў карпарацыі CІTІC Group Сі Гохуа.
Касцюковічы запрашаюць на «Пісьмянкоў луг»
21 чэрвеня ў Касцюковіцкім раёне, на Магілёўшчыне, пройдзе VIII рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг». Гасцей на свята прымае Касцюковіцкі раённы выканаўчы камітэт. З самай раніцы ўдзельнікі фестываля збяруцца ў Касцюковічах у раённым цэнтры культуры, дзе ўсіх чакае экскурсійны агляд каля памятнага знака «Літаратурная спадчына».
Урад узяў на асаблівы кантроль цэнаўтварэнне на мяса-малочную прадукцыю і кандытарскія вырабы
Адпаведную пастанову напярэдадні падпісаў Прэм'ер-міністр Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Прэм’ер-міністр уручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер
«Мы адзначаем заслугі тых, хто сваёй працай і талентам штодзень робіць нашу краіну лепш. Кожны з вас не проста выконвае сваю работу, а робіць яе так, што гэта становіцца прыкладам, вартым пераймання і гонару», — падкрэсліў Аляксандр Турчын.
Прамвытворчасць у Беларусі расце, у студзені-маі яе аб'ёмы склалі Br85,3 млрд
У Беларусі аб’ём прамысловай вытворчасці ў студзені-маі 2025 года склаў Br85,3 млрд, або ў супастаўных цэнах — 101 працэнт да студзеня-мая 2024 года. Пра гэта паведамляе БелТА.
Якія памылкі часцей за ўсё здзяйсняюць бацькі пры ўвядзенні прыкорму?
«Бацькі часта не дазваляюць дзіцяці быць самастойным у прыёме ежы, — кажа Марына Станкевіч, урач акушэр-гінеколаг, кансультант па грудным гадаванні і спецыяліст па харчаванні дзяцей. — Неабходна даваць дзіцяці магчымасць чапаць ежу і выкарыстоўваць лыжку ці відэлец. Гэта дапамагае яму навучыцца есці самастойна і разумець, што гэта яго ежа». Якія яшчэ памылкі часцей за ўсё здзяйсняюць бацькі пры ўвядзенні прыкорму, паведамляе Smartpress.by.
У Беларусі нарыхтавана каля 60% траў першага ўкосу
Аграрыі рэспублікі правялі першы ўкос траў на плошчы 825,6 тыс. га, што эквівалентна 59,7% ад запланаванага. Як у краіне рухаецца нарыхтоўка травяных кармоў, паведамляе БелТА са спасылка на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.