Top.Mail.Ru

Навiны

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын наведаў з рабочым візітам Санкт-Пецярбург

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын наведаў з рабочым візітам Санкт-Пецярбург

У паўночнай расійскай сталіцы Аляксандр Турчын прыняў удзел у 15-м пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Санкт-Пецярбурга. Адбылася таксама цырымонія закладкі капсулы на пляцоўцы будаўніцтва Цэнтра беларускай тэхнікі. Акрамя таго, у праграме візіту — наведванне патрыятычнага аб’яднання «Ленрэзерв», якому перададзена памятная кніга пра генацыд беларускага народа, выпушчаная па матэрыялах расследавання Генпракуратуры Беларусі.

Патрэбен дыялог, а не канфрантацыя

Патрэбен дыялог, а не канфрантацыя

Аб чым гаварылі на канферэнцыі па еўразійскай бяспецы яе ўдзельнікі


Мэта — захаваць вёску: эксперты — аб нарадзе па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці

Мэта — захаваць вёску: эксперты — аб нарадзе па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці

Праведзеная ў пятніцу, 24 кастрычніка, у Віцебску жорсткая размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на нарадзе аб мерах па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці і сітуацыі з падзяжом буйной рагатай жывёлы ў краіне выклікала рэзананс у грамадстве і экспертным асяроддзі, што, уласна, і павінна было адбыцца. Бо, перш за ўсё, былі агучаны факты безадказнасці асобных кіраўнікоў на месцах, якія прывялі да згортвання вытворчасці, росту запазычанасці прадпрыемстваў, адсутнасці дысцыпліны работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый і «ўраўнілаўкі» ў аплаце працы. Нашы эксперты — аб агучаных на нарадзе тэзісах Кіраўніка дзяржавы.

Дэлегацыі больш як 40 дзяржаў і 7 міжнародных арганізацый прымуць удзел у канферэнцыі па еўразійскай бяспецы ў Мінску

Дэлегацыі больш як 40 дзяржаў і 7 міжнародных арганізацый прымуць удзел у канферэнцыі па еўразійскай бяспецы ў Мінску

III Мінская міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы адбудзецца 28-29 кастрычніка ў Мінску, паведамляе БелТА.
Турцыя разлічвае вывесці супрацоўніцтва з Беларуссю па розных кірунках на больш высокі ўзровень

Турцыя разлічвае вывесці супрацоўніцтва з Беларуссю па розных кірунках на больш высокі ўзровень

Турцыя разлічвае вывесці супрацоўніцтва з Беларуссю па розных кірунках на больш высокі ўзровень. Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік міжпарламенцкай групы сяброўства Турцыя — Беларусь Вялікага Нацыянальнага сходу Турэцкай Рэспублікі Сельман Эсэр па выніках сустрэчы з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў Беларусі, перадае БелТА.


Мінская канферэнцыя — адкрыты дыялог аб міры і бяспечнай будучыні

Мінская канферэнцыя — адкрыты дыялог аб міры і бяспечнай будучыні

Пляцоўка, дзе слухаюць і чуюць адзін аднаго

Няма даверу — няма бізнесу. Што ў выніку атрымала Польшча ад блакіроўкі граніцы?

Няма даверу — няма бізнесу. Што ў выніку атрымала Польшча ад блакіроўкі граніцы?


Праз паўтара месяца пасля «геніяльнага» рашэння закрыць польска-беларускую граніцу ў Варшавы з’явілася нагода адсвяткаваць. Польскія СМІ рапартуюць, што кітайскія экспарцёры пачалі выкарыстоўваць альтэрнатыўныя маршруты для дастаўкі сваіх тавараў у Еўропу, абходзячы Польшчу бокам. Як гаворыцца, за што змагаліся... Вось толькі радасці і весялосці ў Варшаве чамусьці не назіраецца. Улады краіны захоўваюць труннае маўчанне. Відаць, рыхтуюцца хаваць транзітную галіну Польшчы, выкінутыя на вецер інвестыцыі, тлусты артыкул даходу ў бюджэце і тысячы працоўных месцаў.

Турэцкая парламенцкая дэлегацыя наведвае Беларусь

Турэцкая парламенцкая дэлегацыя наведвае Беларусь

Турэцкая парламенцкая дэлегацыя на чале з кіраўніком міжпарламенцкай групы дружбы «Турцыя — Беларусь» Вялікага нацыянальнага сходу Турэцкай Рэспублікі Сельманам Эсерам будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі з 25 па 30 кастрычніка 2025 года, паведамілі БелТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Беларусь заявіла пра гатоўнасць аднавіць выкананне ДЗУСЕ, але пры пэўных умовах

Беларусь заявіла пра гатоўнасць аднавіць выкананне ДЗУСЕ, але пры пэўных умовах

Беларусь будзе гатова аднавіць выкананне дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) пры ўмове вяртання да яго выканання іншых дзяржаў. З такой заявай выступіла пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры арганізацыі Аб’яднаных Нацый падчас дыскусіі па пытаннях звычайных узбраенняў у рамках пасяджэння першага Камітэта Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, паведамляе БелТА.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю