
42
Скрыжаване лёсаў Беларусі і Расіі
18.01.2025
Добраахвотна ці вымушана, з радасцю ці з вялікім сумам у свой час кожны пакідае бацькоўскі дом і шукае месца ў жыцці. І ў кожнага гэтыя пошукі вызначаюцца ўласнымі арыенцірамі ды безліччу самых розных акалічнасцей, радасных падзей і непрыемных здарэнняў, якія падкідвае лёс. Тычыцца гэта і мастакоў — ураджэнцаў Беларусі, якім, так склалася, у былыя часы прыходзілася даволі няпроста. На працягу многіх стагоддзяў атрыманне прафесіі на тэрыторыі сучаснай краіны было недасягальнай мэтай, пазней з’явіліся прыватныя школы, а затым — і сур’ёзныя адукацыйныя цэнтры, стварэнне якіх прыпала на першую палову XX стагоддзя. Толькі ў другой палове веку стаць прафесійнымі мастакамі без вялікіх перашкод мелі магчымасць многія таленты.