Навiны
«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»
Абвешчаная ўказам Прэзідэнта пяцігодка якасці стане лагічным працягам таго, над чым беларусы разам са сваім лідарам працуюць ужо трыццаць гадоў — каб жыць у нашай любімай краіне было мірна, спакойна, зручна і прыгожа. Падпісаны ўчора Аляксандрам Лукашэнкам дакумент можна назваць без перабольшвання дэкларацыяй жыцця беларусаў на бліжэйшыя пяць гадоў. Прыярытэтнымі мэтамі боіжэйшых пяці гадоў названыя далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін. Самыя важныя рэчы для дабрабыту грамадзян і захавання незалежнасці.
У Мінску ўрачыста адкрылі новы інтэрнат для студэнтаў БНТУ і БДТУ
Свой часовы камфартабельны дом падзеляць студэнты двух універсітэтаў — БНТУ і БДТУ. Новы, з іголачкі, будынак па архітэктуры пераклікаецца са знакамітым навучальным корпусам БНТУ, які знаходзіцца побач, а ўнутры проста «дыхае» камфортам. Блокі з пакоямі на 2 або 3 месцы, у кожным — асобныя кухня, санвузел і душавы пакой. Ёсць у інтэрнаце спартыўная і трэнажорная залы, пральня, кафэ і іншыя сучасныя выгоды, якія можна пералічваць вельмі доўга, як, зрэшты, і апісваць эмоцыі студэнтаў, якія толькі ўсяліліся ў новае жыллё.