Навiны
БелАЭС сумарна выпрацавала больш за 48 млрд кВт.гадз электраэнергіі
БелАЭС сумарна выпрацавала больш за 48 млрд кВт.гадз. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз падчас сустрэчы з працоўным калектывам філіяла «Беларуская ГРЭС» прадпрыемства «Віцебскэнерга», паведамляе БелТА.
Спецыялісты БелАЭС вывучылі вопыт падрыхтоўкі кадраў на Балакоўскай АЭС у Расіі
Спецыялісты вучэбна-трэніровачнага цэнтра Беларускай атамнай станцыі наведалі Балакоўскую АЭС, дзе абмяняліся вопытам па падтрымцы і развіццю кампетэнцый інструктараў ВТЦ. Абмяркоўваліся пытанні кваліфікацыі інструктарскага персаналу, тэхнічнага абсталявання і арганізацыі навучальнага працэсу. Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялога з прадстаўнікамі аддзела агульнай падрыхтоўкі Балакоўскай АЭС. Аб гэтым піша БелТА.
Агульны аб’ём выпрацоўкі электраэнергіі БелАЭС набліжаецца да 45 мільярдаў кВт/г
Пра гэта расказаў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз падчас сустрэчы з працоўным калектывам філіяла «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі» прадпрыемства «Мінскэнерга». У рамках адзінага дня інфармавання, ён пагутарыў з калектывам прадпрыемства і расказаў аб развіцці энергакомплексу Беларусі.
Міжнародныя эксперты ацэняць работу Беларускай АЭС
Маскоўскі цэнтр Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі (САА АЭС), з 10 па 26 сакавіка 2025 года правядзе планавую партнёрскую праверку на Беларускай АЭС, паведамляе БелТА са спасылкай на атамную станцыю.
Каранкевіч: Планава-папераджальны рамонт першага энергаблока АЭС завершаны, ён уключаны ў сетку
Па першым энергаблоку завершаны планава-папераджальны рамонт і ў 9.53 сёння, 27 студзеня, блок уключаны ў сетку, - паведаміў журналістам намеснік Прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч.