Навiны
5 альтэрнатыў джынсавым шортам, якія варта дадаць у свой гардэроб гэтым летам
Шорты з дэніму ўжо даўно сталі класічным элементам летняга гардэроба, да якога мы звяртаемся ў самых розных сітуацыях. Яны выдатна спалучаюцца як са строгімі жакетамі для дзелавых сустрэч, так і з лёгкімі топамі для рамантычных спатканняў. Аднак абмяжоўвацца толькі джынсавымі шортамі — не самае лепшае рашэнне. Важна мець у сваім арсенале разнастайныя мадэлі для розных выпадкаў — ад работы да актыўнага адпачынку на вольным паветры.
Як стварыць стыльны вобраз з самымі актуальнымі сукенкамі сезона вясна-лета 2025
Кожнае лета сукенка становіцца незаменнай часткай гардэроба для многіх модніц па ўсім свеце. Сёння мода ўсё мацней звяртаецца да жаноцкай эстэтыкі, рамантычных сілуэтаў і лёгкіх тканін, але пры гэтым важнае значэнне набывае і практычнасць адзення, а таксама разнастайнасць варыянтаў спалучэнняў.
Пра што раскажа «Алеся» ў ліпені?
Сакрэты поспеху артыста, вынікі конкурсу, псіхалогія і мода.
Як апрануцца, каб не «згарэць» на рабоце?
Нягледзячы на сонейка за акном, працоўныя будні ніхто не адмяняў. Нават калі ваша прафесія мае на ўвазе строгі дрэс-код, лета ўсё ж — заўсёды крыху пра свабоду. І зараз мы раскажам, як скласці жаночы офісны гардэроб, каб у пэўным сэнсе не «згарэць» на рабоце.
Якая роля ў трэста «Жыркосць» у захаванні прыгажосці савецкай жанчыны
Вам не падаецца, што быць жанчынай даволі складана? Ва ўсе часы, ва ўсе гістарычныя эпохі імкненне жанчыны да паляпшэння свайго вобразу ўзбагаціла кучу прадпрымальнікаў, дамоў мод і карпарацый (як бы яны ні назваліся), якія з задавальненнем нажываліся на вытворчасці і продажы прадметаў догляду для іх.
10 галоўных сукенак лета-2025
Свабодныя сілуэты, рамантычныя дэталі і нечаканыя спалучэнні матэрыялаў — вось галоўныя рысы модных сукенак, якія робяць гэтае лета незабыўным.
5 самых лёгкіх і стыльных топаў на лета 2025, якія падыдуць да любога вобразу
У гэтым сезоне адным з галоўных трэндаў сталі спалучэнні джынсаў і шортаў з базавымі топамі. Лета — ідэальны час для лёгкіх і ўніверсальных рэчаў, якія лёгка ўпішуцца ў паўсядзённы гардэроб і пры гэтым дададуць вобразу вытанчанасці і арыгінальнасці. Прадстаўляем падборку пяці самых модных і зручных топаў, якія стануць вашымі фаварытамі ў гарачыя дні.
У Гомелі пад адкрытым небам прайшоў летні модны фэст
Увечары 7 чэрвеня ў Гомелі прайшоў паказ мод FASHION GOMEL CITY SHOW SPRING\SUMMER`25, які сабраў дызайнераў, стылістаў, уладальнікаў прыватных студый, шоу-румаў і буйных прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. Арганізатарамі летняга фэсту выступілі гарадскі цэнтр культуры пры падтрымцы Гомельскага гарвыканкама, паведамляе sb.by.
Персаналізаваны абутак: галоўны трэнд сезона вясна-лета 2025
У гэтым сезоне мода ўсё больш схіляецца да адмаўлення ад універсальных трэндаў на карысць унікальных вобразаў, якія выражаюць індывідуальнасць і настрой кожнай жанчыны. Асаблівая ўвага надаецца стварэнню персаналізаваных аксэсуараў і адзення, а абутак — не выключэнне. Калі раней упрыгожванні ў выглядзе шармаў і падвесак часцей сустракаліся на сумках, то цяпер гэтая тэндэнцыя плаўна перайшла і на абутак.
Завушніцы-кветкі: расцвітаем гэтым летам з новым трэндам
Сезон вясна—лета-2025 адзначыўся вяртаннем да празмернасці — прынамсі, у ювелірнай справе і ўпрыгожваннях у цэлым. Мінімалізм, які ўтрымліваў пазіцыі ў апошнія гады, саступіў месца ўпрыгожванням, якія складана не заўважыць. Галоўныя «гераіні» гэтага сезона — аб’ёмныя завушніцы ў форме кветак, здольныя пераўтварыць любы вобраз, дадаць харызмы і ідэальна спалучацца з любімымі базавымі рэчамі.