Навiны
Актыўнасць на галасаванні з першых дзён — сведчанне сталасці грамадства
Беларусы ідуць на выбары — і гэта неаспрэчны факт. Ідуць з першага дня, як толькі гэта стала магчыма. Ужо ў першы дзень датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў склала 7,81 %. У Брэсцкай вобласці ў першы дзень атрымалі бюлетэні 8,95 % грамадзян, у Віцебскай — 7,45 %, у Гомельскай — 7,01 %, у Гродзенскай — 6,08 %, у Мінскай — 8,52 %, у Магілёўскай — 7,25 %, у Мінску — 8,54 %. Па выніку двух дзён гэтыя лічбы будуць значна большыя — сёння людзі ва ўсіх рэгіёнах таксама актыўна ішлі на выбарчыя ўчасткі.
Як праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі
Працягваецца датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.
Паспяхова завяршылася праверка гатоўнасці камісій па выбарах Прэзідэнта Беларусі да галасавання
20 студзеня паспяхова завяршылася праверка гатоўнасці камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да галасавання. Аб гэтым паведамілі ў ЦВК.
На прэзідэнцкія выбары акрэдытавана 456 міжнародных назіральнікаў
Такую лічбу паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў. У іх ліку — парламентарыі з краін СНД і далёкага замежжа, прадстаўнікі цэнтральных выбарчых органаў замежных дзяржаў, рэгіянальных органаў улады, дыпламатычнага корпуса, незалежныя эксперты. «Што датычыцца міжнародных арганізацый, нашы запрашэнні атрымалі Выканкам і Міжпарламенцкая асамблея СНД, Парламенцкая асамблея АДКБ, Парламенцкі сход Саюзнай дзяржавы, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, Сакратарыят Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі, маладзёжная арганізацыя Руху недалучэння. Запрашэнне было таксама накіравана Бюро пэмакратычных інстытутах», — сказана ў паведамленні МЗС.
«Сімвалы суверэннай Беларусі» — сапраўдны ўрок грамадзянскага, патрыятычнага выхавання
Выдадзеная па заказе Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, а таксама пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь кніга «Сімвалы суверэннай Беларусі» (аўтар тэксту і складальнік — вядомы ў краіне палітолаг і сацыёлаг, публіцыст, аўтар многіх кніг, член прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Мусіенка) стане сапраўднай падзеяй. І як факт айчыннага кнігавыдання (тыраж, які ажыццёўлены на дзвюх мовах — рускай і беларускай, складае амаль 100 тысяч экзэмпляраў), і як сапраўдны ўрок грамадзянскага, патрыятычнага выхавання. Найперш — моладзі, юных чытачоў, якія адкрываюць гісторыю нашай суверэннай дзяржавы. Дарэчы, у кнізе разумна спалучаны тэкставая частка і сама візуалізацыя, што робіць выданне асабліва прыцягальным.
Што павінны ведаць беларусы, калі прыходзяць на выбарчыя ўчасткі?
Старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў час маладзёжнай шоу-праграмы «Час выбраў нас!», якая праходзіць у рамках рэспубліканскага форуму «Маладзёжнае лідарства — сучасны погляд», расказаў, што павінны ведаць беларусы, прыходзячы на выбарчыя ўчасткі, перадае БелТА.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка расставіў акцэнты галоўнай электаральнай падзеі
Цэнтральная выбарчая камісія ў сваёй рабоце прытрымліваецца прынцыпаў галоснасці і адкрытасці. Аб гэтым сведчыць і прэс-канферэнцыя кіраўніцтва ЦВК для журналістаў. Нягледзячы на тое, што падрабязная інфармацыя аб выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прызначаны на 26 студзеня 2025 года, размяшчаецца на сайце Цэнтрвыбаркама, сайтах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, у медыя, яшчэ раз былі агучаны ключавыя моманты, якія датычацца бягучай электаральнай кампаніі.