Навiны
На Гомельшчыне ўбрана 45% збожжавых, зернебабовых культур і азімага рапсу
Як паведамілі ў Гомельскім аблвыканкаме, на парадку дня нарады, якая прайшла пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкама Івана Крупко — уборка збожжавых і кармавых культур, аператыўны рамонт тэхнікі, старт сяўбы азімых, вытворчасць малака. У палявых работах на Гомельшчыне задзейнічаны ўсе магчымыя рэсурсы. Пры неабходнасці дапамагчы аграрыям гатовы прамысловыя прадпрыемствы рэгіёна: і машынамі, і людзьмі.
Мінгарвыканкам праверыў агароднінныя крамы сталіцы. Якія парушэнні знайшлі?
Якія парушэнні выяўлены ў нестацыянарных аб’ектах па рэалізацыі плодаагародніннай прадукцыі Мінска, расказала начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Алена Нагорная, паведамляе БелТА.
Ключы ад кватэр у Мар’інай Горцы атрымала 51 сям’я ваеннаслужачых
Падарунак да свята дэсантнікаў.
Бізнес-лэдзі з Гомеля не збіралася плаціць па рахунках
Супрацоўнікі БЭЗ Барысаўскага РУУС выявілі махлярства ў асабліва буйным памеры.
Ад чаго залежыць час працы дзіцячых садоў у Беларусі?
Намеснік начальніка аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Антаніна Абалевіч расказала, колькі павінен працаваць дзіцячы садок.
Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў Указ «Аб прадастаўленні паўнамоцтваў у сферы будаўніцтва»
Дакументам прадастаўляецца права аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму па ўзгадненні з Саветам Міністраў прымаць рашэнні аб вызначэнні асаблівасцяў ўзвядзення і рэканструкцыі аб’ектаў, якія патрабуюць першачарговага будаўніцтва для развіцця адпаведнага рэгіёну, паведамілі у прэсс-службе кіраўніка дзяржавы.
Крыміналам зарабіў 200 тысяч долараў
Міліцыянеры Гродзеншчыны сумесна з калегамі са Следчага камітэта ўстанавілі 32-гадовага жыхара Слоніма, які прадастаўляў зламыснікам паслугі па маршрутызацыі званкоў з сеткі Інтэрнэт у GSM стандарт. Дзякуючы яму аферысты маглі ананімна размаўляць з ахвярамі.
ДАІ прапануе ўрэгуляваць каршэрынгавыя паслугі асобным дакументам
ДАІ прапануе ўрэгуляваць каршэрынгавыя паслугі асобным нарматыўным прававым актам, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Віктар Ротчанкаў, паведамляе БелТА.
У Мінску выраслі тарыфы на эвакуацыю аўтамабіляў
Мінгарвыканкам перагледзеў расцэнкі на прымусовую эвакуацыю аўтамабіляў і захоўванне на штрафстаянцы. Абноўленыя тарыфы зацверджаны рашэннем уладаў № 2337 ад 12 чэрвеня 2025 года і апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Ужо з серады, 25 чэрвеня, у сталіцы пачнуць дзейнічаць новыя правілы.