Top.Mail.Ru

Навiны

Пазнавальна, займальна, прыгожа. На выставе «Мая Беларусь» у святочныя выхадныя ажыятаж
226

Пазнавальна, займальна, прыгожа. На выставе «Мая Беларусь» у святочныя выхадныя ажыятаж

Больш за тыдзень Мінскі міжнародны выставачны цэнтр ператварыўся ў пляцоўку для прэзентацыі дасягненняў краіны, яе турыстычнага, культурнага патэнцыялу. Яркія фотазоны, інтэрактыў, тэматычныя блокі, прысвечаныя ключавым галінам эканомікі, насычаная культурная і пазнавальная праграма... Арганізатары праекта «Мая Беларусь» чарговы раз пастараліся здзівіць. У выхадны дзень тут шматлюдна: мінчане прыехалі паглядзець маштабную экспазіцыю сем’ямі, парамі, кампаніямі. Нямала сярод наведвальнікаў і гасцей сталіцы. Якая атмасфера пануе на выставе, паведаміла БелТА.

Чым вабяць вырабы майстроў Магілёўскай вобласці на мінскай выставе?
797

Чым вабяць вырабы майстроў Магілёўскай вобласці на мінскай выставе?

У штогадовай рэспубліканскай выстаўцы народнай творчасці «Калядныя ўзоры», якая праходзіць у Мінску з 19 снежня 2025 года па 11 студзеня 2026 года, прымае ўдзел 75 майстроў Магілёўскай вобласці. Яны прадстаўляюць унікальныя мастацкія творы з лазы, саломы, тэкстылю, керамікі, дрэва, металу, ваты. У экспазіцыі можна ўбачыць таксама тэкстыльныя лялькі, выцінанкі і шмат чаго іншага не менш цікавага. Рукатворныя сувеніры вельмі добра перадаюць настрой навагодняга свята і даюць магчымасць паглыбіцца ў таямнічы свет нашых продкаў. 

Выстаўка «Мая Беларусь» адкрылася для шырокага наведвання

Выстаўка «Мая Беларусь» адкрылася для шырокага наведвання

У гэтым годзе выстаўка «Мая Беларусь» прымеркавана да VІІ Усебеларускага народнага сходу і дае наведвальнікам магчымасць здзейсніць свайго роду тур па сучаснай Беларусі — індустрыяльнай і высокатэхналагічнай, культурнай і турыстычнай, накіраванай у будучыню — з памяццю пра сваё мінулае.

Чым сёлета будзе здзіўляць Мінпрам на выстаўцы «Мая Беларусь»?
253

Чым сёлета будзе здзіўляць Мінпрам на выстаўцы «Мая Беларусь»?

Лічаныя дні засталіся да яе адкрыцця ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPO. Абноўленая выстаўка дасягненняў будзе адкрыта для наведванняў два месяцы — з канца снежня па 23 лютага. Небывалы ажыятаж мінулага года паказаў, што жыхарам і гасцям нашай краіны патрэбна больш часу, каб азнаёміцца з усімі найноўшымі дасягненнямі Беларусі. Свае напрацоўкі сёлета традыцыйна прадставіць і Міністэрства прамысловасці, экспазіцыя якога зойме цэнтральную частку выставачнай прасторы і будзе пабудавана ў адпаведнасці з канцэпцыяй «Ад сыравіны да гатовага вырабу», расказалі ў прэс-службе ведамства.

Выстаўка дасягненняў «Мая Беларусь» пройдзе ў Мінску з 19 снежня па 23 лютага
340

Выстаўка дасягненняў «Мая Беларусь» пройдзе ў Мінску з 19 снежня па 23 лютага

Выстаўка дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь» пройдзе з 19 снежня па 23 лютага ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры, паведамілі БелТА ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа».


У Мінску праходзіць выстава беларускай мастачкі Катарыны Рэй

У Мінску праходзіць выстава беларускай мастачкі Катарыны Рэй

У ГД Чэрвенскі, у прасторы The Brand, адбылося адкрыццё выставы сучаснай беларускай мастачкі і дызайнера Катарыны Рэй.

Інклюзіўная выстава «Фарбы гавораць» адкрылася ў Мінску

Інклюзіўная выстава «Фарбы гавораць» адкрылася ў Мінску

«Каб кожны змог расказаць свету пра сябе».
Уладзіміру Караткевічу — 95! Чым уражвае юбілейная выстаўка ў літаратурным музеі?
495

Уладзіміру Караткевічу — 95! Чым уражвае юбілейная выстаўка ў літаратурным музеі?

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстаўка, прысвечаная 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча. Арганізатары пры стварэнні яе вырашылі зрабіць акцэнт на казачныя, легендарныя матывы творчасці пісьменніка, таму і назва ў яе загадкавая — «Вясна ўвосень». Вобраз маладога парастка, што ўзышоў сярод залацістай лістоты, які размешчаны ў цэнтры экспазіцыі, — гэта і прамая спасылка на шматгранную асобу Караткевіча. 

31-я спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш PRODEXPO-2025 завяршае сваю работу

31-я спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш PRODEXPO-2025 завяршае сваю работу

Яна праходзіць у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. Сёлета акрамя беларускіх прадпрыемстваў свае дасягненні і тэхналогіі дэманструюць удзельнікі з Расіі (прадстаўлены 11 рэгіёнаў), Азербайджана, Арменіі, В’етнама, Індыі, Турцыі. Асновай дзелавой праграмы сталі сустрэчы і В2В-перагаворы з прадстаўнікамі гандлёвых сетак Беларусі і Расіі, выстаўку наведваюць замежныя пасольскія дэлегацыі 27 краін. Свае экспазіцыі прэзентавалі 164 удзельнікі.

Міжнародная выстаўка-кірмаш PRODEXPO-2025 пройдзе ў Мінску 11—14 лістапада
353

Міжнародная выстаўка-кірмаш PRODEXPO-2025 пройдзе ў Мінску 11—14 лістапада

Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш PRODEXPO-2025 пройдзе ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры 11—14 лістапада. Якія мерапрыемствы ўключаны ў праграму, расказала журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ксенія Мялешка, паведаміла БелТА.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю