Top.Mail.Ru

Навiны

Шчаслівая сям’я як свядомы выбар

Шчаслівая сям’я як свядомы выбар

Рэспубліканскі праект «Быць мамай — крута!» / «Быць татам — крута!» стартаваў у кінатэатрах краіны ў абноўленым фармаце.

Як у Бе­ла­ру­сі раз­ві­ва­ец­ца і пра­соў­ва­ец­ца пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ная і ся­рэд­няя спе­цы­яль­ная аду­ка­цыя

Як у Бе­ла­ру­сі раз­ві­ва­ец­ца і пра­соў­ва­ец­ца пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ная і ся­рэд­няя спе­цы­яль­ная аду­ка­цыя

Сістэма прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў Беларусі сёння перажывае перыяд значнага росту. Яе ключавая задача — падрыхтоўка запатрабаваных кадраў для эканомікі і сацыяльнай сферы, а таксама фарміраванне ў моладзі матывацыі да выбару сучасных рабочых і інжынерных прафесій.

Папяровыя карункі. Майстры з Маладзечна захоўваюць традыцыі беларускай выцінанкі з унікальным почыркам

Папяровыя карункі. Майстры з Маладзечна захоўваюць традыцыі беларускай выцінанкі з унікальным почыркам

У 2024 годзе беларуская выцінанка была ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, стаўшы ў ім шостым элементам нацыянальнай культуры разам з саломапляценнем і абрадамі. Унікальныя беларускія тэхнікі выцінанкі, у тым ліку і рэгіянальнай, дзякуючы айчынным майстрам не проста дайшлі да нашых дзён, але і набылі новае прачытанне ў сінтэзе яе з іншымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і напрамкамі культуры. Выцінанку як універсальны від творчасці сёння смела спалучаюць з саломапляценнем, разьбой па дрэве, дызайнам адзення і інтэр'ераў і нават музыкай. Аб тым, як нараджаюцца папяровыя карункі, колькі часу спатрэбіцца на выраб адной работы і што можна прачытаць у разных сюжэтах, БелТА даведаліся ў прадстаўнікоў маладзечанскай школы выцінанкі.

Зімовыя ўзгадкі пра святкі ды калядкі
345

Зімовыя ўзгадкі пра святкі ды калядкі

О то была ў ранейшыя часы зіма са снежнымі гурбамі, маразамі! Цяпер такога надвор’я ўжо няма. Але згадаць пра даўнейшыя зімы і пра забавы ў святочныя дні снежня ды студзеня заўжды прыемна і магчыма. Тым больш, што ў флігелі Мінскага музея «Лошыцкая сядзіба» адкрылася выстаўка «Святкі-калядкі. Традыцыйная беларуская калядная лялька».  

13-ю цырымонія ўручэння Міжнароднай прэміі «Філантроп»

13-ю цырымонія ўручэння Міжнароднай прэміі «Філантроп»

Першыя дні сёлетняга снежня Яўгену Осіпаву запомняцца паездкай у Маскву, у Галерэю мастацтваў Зураба Цэрэтэлі, на 13-ю цырымонію ўручэння Міжнароднай прэміі «Філантроп». Званне лаўрэата народнаму майстру Рэспублікі Беларусь прысуджана сумесным рашэннем савета папячыцеляў, журы і аргкамітэта, што пацвярджае прызнанне дасягненняў бярэзінскага разьбяра не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі.


Выкладчыкі каледжа дапамагаюць навучэнцам атрымаць запатрабаваную спецыяльнасць

Выкладчыкі каледжа дапамагаюць навучэнцам атрымаць запатрабаваную спецыяльнасць

Як выкладчыкі і майстры каледжа сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе дапамагаюць навучэнцам атрымаць запатрабаваную спецыяльнасць.

Выстава-кірмаш «Тварэнні сэрцаў»: свае вырабы прадставілі больш за 200 майстроў з інваліднасцю
242

Выстава-кірмаш «Тварэнні сэрцаў»: свае вырабы прадставілі больш за 200 майстроў з інваліднасцю

Выстава арганізавана пры падтрымцы Беларускага саюза жанчын і Белаграпрамбанка ў рамках праекта «Мой свет у фарбах».


Выбраць прафесію маладому чалавеку трэба дапамагаць яшчэ ў школе

Выбраць прафесію маладому чалавеку трэба дапамагаць яшчэ ў школе

Выбар прафесіі — адно з самых значных рашэнняў у жыцці кожнага маладога чалавека, якое вызначае будучыню, а таксама ўплывае на развіццё эканомікі краіны. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўдзяляе пытанню ўсебаковай падтрымкі моладзі вялікую ўвагу. На нарадзе па пытаннях удасканалення адукацыйнай сферы ў верасні 2023 года Прэзідэнт Беларусі заявіў, што найбольш таленавітыя, перспектыўныя абітурыенты павінны быць запатрабаваныя ў нас, на Радзіме. Для гэтага кіраўнік дзяржавы даручыў забяспечыць нашай моладзі ўмовы для прафесійнага станаўлення і развіцця ў сваёй краіне.


Адмысловыя майстэрні, інавацыйныя распрацоўкі, творчы падыход — на гэтым у Магілёве выхоўваюць будучых энергетыкаў

Адмысловыя майстэрні, інавацыйныя распрацоўкі, творчы падыход — на гэтым у Магілёве выхоўваюць будучых энергетыкаў

Сёлетні VІ Рэспубліканскі конкурс прафмайстэрства «ProfSkіlls Belarus 2025» яшчэ раз пацвердзіў высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў у Магілёўскім дзяржаўным электратэхнічным каледжы. У кампетэнцыі «Электрамантаж» другое месца заваяваў яго навучэнец Мікіта Фіялкоўскі. Наогул на працягу ўсяго існавання гэтага конкурсу ўстанова стабільна займае прызавыя месцы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю