Навiны
Фальклорныя песні мужчын, якіх прызвалі на вайсковую службу, прагучаць у адмысловай праграме
Новую праграму «Некрут» падрыхтаваў фалькларыст і этнограф Іван Кірчук і прадставіць яе на сцэне Палаца культуры ветэранаў 6 снежня.
Працягваецца абмеркаванне праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 — 2030 гады
Абмеркаванні адбыліся 27 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў, Канстытуцыйным і Вярхоўным судах (дэпутаты і суддзі, паводле Канстытуцыі, з’яўляюцца дэлегатамі УНС), а таксама на абласных сходах дэлегатаў VII УНС ад Гродзеншчыны і Віцебшчыны. Задача актыўна падключаць дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу да гэтага працэсу ставілася Старшынёй УНС Аляксандрам Лукашэнкам. Упершыню такая пільная ўвага да маючага адбыцца Сходу, што, несумненна, абумоўлена як фарматам, так і зместам галоўнага грамадска-палітычнага мерапрыемства года. Першы раз у гісторыі суверэннай Беларусі на зацвярджэнне дэлегатаў УНС, а значыць усяго народа, выносіцца найважнейшы дакумент, які вызначыць стратэгію развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў.
Праект Праграмы сацыяльна-экамічнага развіцця да 2030 года разгледзелі ў Савеце Рэспублікі
Новая праграма абяцае стаць дакументам сучаснасці, без аглядкі на мінулыя фармулёўкі. Аб канкрэтных кроках для дасягнення мэт, задачах і прынцыпах праекта сенатарам расказаў міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрый ЧАБАТАР.
Шэсць каманд БДУ выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў
Гэта стала магчымым дзякуючы паспяховаму выступленню ў 1/4 каманднага чэмпіянату па праграмаванні сярод ВНУ Беларусі , які прайшоў 15-16 лістапада ў БДУ.
Некалькі дзяржпраграм скарэкціраваны ў Беларусі. Што змянілася?
Урадам унесены карэкціроўкі ў дзяржпраграмы «Фізічная культура і спорт» на 2021-2025 гады і «Беларусь гасцінная» на 2021-2025 гады, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Навагодняя праграма ў нацпарку «Прыпяцкі» з візітам да Палескага Зюзі стартуе 13 снежня
Нацыянальны парк «Прыпяцкі» аб’явіў аб старце з 13 снежня традыцыйнай навагодняй забаўляльнай праграмы «У гасцях у Палескага Зюзі ў навагоднім сафары-парку». Пра гэта паведамляе SB.by.
Адкрыццё Цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску
Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску. Тады кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў краіне ўкладвалі і будуць укладваць сродкі ў развіццё перспектыўных тэхнічных кірункаў — робататэхнікі, нанаэлектронікі, складаных саманавучальных сістэм і іншых галін навукі. Пастаянна ўдасканальваецца падрыхтоўка кадраў, узмацняецца ўзаемадзеянне адукацыі з высокатэхналагічнымі прадпрыемствамі. «Разлічваю, што такія тэхнаінкубатары будуць не толькі ў сталіцы, але і па ўсёй краіне. Якімі яны павінны быць, мы прыкладна і паказваем — тым, хто хоча гэта рабіць і каго мы, мякка кажучы, папросім», — сказаў беларускі лідар.
Чвэрцьфінал чэмпіянату свету па праграмаванні пройдзе ў БДУ
З 15 па 17 лістапада Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прыме чвэрцьфінал чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў (ICPC). У спаборніцтве возьмуць удзел 56 каманд з 14 беларускіх ВНУ і Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта.
Цяпер прыярытэтаў восем. Як дапрацавалі праграму сацэканамразвіцця да 2030 года
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка і кіраўнік рабочай групы па дапрацоўцы праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 года Раман Галоўчанка расказаў на пасяджэнні групы аб тым, як быў дапрацаваны праект па даручэнні Прэзідэнта, паведамляе БелТА.