Навiны
Зберагчы тое, што маем
На калядныя святы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Лагойску. Размаўляючы з прыхаджанамі і святарамі, кіраўнік дзяржавы акрамя іншых падняў пытанне будаўніцтва дарог. «Мною пастаўлена задача — усе раённыя цэнтры, у тым ліку Лагойск, з аграгарадкамі павінны быць звязаныя дарогамі з цвёрдым пакрыццём», — заявіў ён. Раней, у 2024 годзе, на кастрычніцкай нарадзе па пытаннях развіцця сеткі рэспубліканскіх аўтамабільных дарог Прэзідэнт падкрэсліў, што стан аўтамабільных дарог — найважнейшае пытанне для беларусаў, і засяродзіў увагу на тым, што 2025-ы — завяршальны для чарговай пяцігодкі дзяржаўнай праграмы «Дарогі Беларусі», галоўнай мэтай якой было і застаецца падтрыманне ў добрым стане асноўных аўтамабільных трас краіны.
Уступае ў сілу пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб узаемным прызнанні віз
Пасля выканання абодвума бакамі неабходных унутрыдзяржаўных працэдур 11 студзеня ўступае ў сілу падпісанае 19 чэрвеня 2020 года пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС.
«Чысціня і парадак сталі ўжо нацыянальным брэндам»
Указ кіраўніка дзяржавы аб абвяшчэнні 2025-га Годам добраўпарадкавання актыўна абмяркоўваецца ў рэальнай і віртуальнай прасторах. Галоўны пасыл гэтага ўказа блізкі без перабольшвання кожнаму чалавеку: мы ж хочам жыць у чыстай прыгожай краіне, ганарыцца ёй. Карэспандэнты «Звязды» сабралі меркаванні людзей, ад якіх у многім і залежыць, як будзе рэалізоўвацца ўказ. Зрэшты, добраўпарадкаванне — справа ўсіх і кожнага, а не толькі дзяржавы.
Беларусь прыцягальная не толькі для турыстаў, але і для паломнікаў
Студзень аб’яўлены ў нашай краіне месяцам рэлігійнага турызму, і гэта сімвалічна: унікальныя святыя месцы і гістарычныя аб’екты, звязаныя з рэлігійным жыццём Беларусі, менавіта сёлета будуць адзначаць знакавыя юбілеі.
На карысць чалавека і грамадства ў цэлым
Падчас першага ў новым годзе пасяджэння другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання дэпутаты прынялі шэраг важных заканадаўчых рашэнняў, якія накіраваны на паляпшэнне кадравай сітуацыі ў сельскагаспадарчай сферы, даступнасць спажывецкага крэдытавання і спрашчэнне банкаўскіх працэдур, удасканаленне крымінальнага заканадаўства. Прынятыя законапраекты міжнароднага характару сведчаць аб шматвектарнасці знешняй палітыкі Беларусі, нашай адкрытасці да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Чым здзіўляе Прэзідэнцкая бібліятэка
За гады суверэннага існавання Беларусі дзякуючы падтрымцы дзяржавы ўдалося захаваць і развіць асноўныя дасягненні ў сферы культуры, у тым ліку і ў бібліятэчнай справе. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, як па даручэнні кіраўніка дзяржавы праходзіў рамонт і мадэрнізацыя будынка Прэзідэнцкай бібліятэкі, хто сёння можа стаць яе чытачом, таксама ўбачыла на свае вочы, як ствараюцца лічбавыя фарматы выданняў і дзе захоўваюцца найстарэйшыя нумары газет.
Хто сёлета ўзышоў на Беларускі спартыўны Алімп
«Мы ганарымся поспехамі на найбуйнейшых сусветных турнірах нашых вядомых спартсменаў і трэнераў, удастоеных прэміі «Беларускі спартыўны Алімп», — адзначыў учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння спецыяльных прэмій. Сёлятнія лаўрэаты прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» ведаюць што такое поспехі на найбуйнейшых сусветных турнірах, і вельмі добра ведаюць кошт гэтым поспехам. Іх гісторыі варта ведаць кожнаму. І мы з задавальненнем іх раскажам.
Знаёмім з лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Прэзідэнта
Ушаноўванне ў першыя дні новага года лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне» стала традыцыяй суверэннай Беларусі
«Мая Беларусь»: усе на выстаўку ў Белэкспа!
Пакуль у краіне доўжацца дастаткова працяглыя выхадныя, трэба правесці іх не толькі дома ў ляноце, але і актыўна — напрыклад, наведаць выстаўку ў міжнародным выставачным цэнтры «Белэкспа», які адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў напярэдадні Новага года. Наш карэспандэнт пераканалася асабіста — тут ёсць на што паглядзець і ёсць чым ганарыцца. Усе дасягненні краіны — у адным месцы. Гайда з намі!
Протаіерэй Алег Кунцэвіч: Музей вучыць адрозніваць хлусню ад праўды
За вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне і духоўнае асветніцтва прэмія Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне» сёлета прысуджана настаяцелю прыхода храма Узвіжанне Крыжа Гасподняга ў Мінску протаіерэю Алегу Кунцэвічу. Высокай узнагародай адзначаны заслугі свяшчэннаслужыцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы ў стварэнні пры прыходзе музея, прысвечанага вязням Шталага 352 і рабоце, якая праводзіцца як у самім музеі, так і ў цэлым у прыходзе. Карэспандэнты «Звязды» наведалі музей і пагутарылі з лаўрэатам пра месца, побач з якім узнік храм, і пра тое, навошта сюды неабходна прыйсці кожнаму.