Навiны
Трамп і Пуцін увайшлі ў топ-5 самых уплывовых лідараў у Еўропе паводле версіі Politico
Прэзідэнты ЗША і Расіі Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін увайшлі ў топ — 5 рэйтынгу найбольш уплывовых людзей у Еўропе па версіі Еўрапейскага часопіса Politico. Паведаміла БелТА
Двое гамяльчан распаленым прасам катавалі знаёмага, вымагаючы грошы. Справа перададзена ў суд
Пракуратура Гомеля накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да двух мясцовых жыхароў, якім інкрымінаваны разбой з прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў, паведамілі БелТА ў службе інфармацыі пракуратуры Гомельскай вобласці.
Вядомая спявачка Таццяна Буланава паступіла ў мінскую ВНУ
Абноўлены мемарыял ахвярам фашызму адкрылі ў вёсцы Першамайск Рэчыцкага раёна
У гэтым годзе на месцы памяці распачаліся работы па рэканструкцыі брацкага пахавання ахвяр фашызму і добраўпарадкаванні тэрыторыі памятнага пахавання ў вёсцы Першамайск Рэчыцкага раёна. Вельмі актыўна гэту ініцыятыву падтрымалі жыхары Рэчыцкага раёна і супрацоўнікі пракуратуры Гомельскай вобласці.
Пленарнае пасяджэнне першага Маладзёжнага ваенна-патрыятычнага форуму прайшло ў Мінску
Як сфарміраваць у падрастаючага пакалення базавыя духоўна-маральныя арыенціры, выхаваць павагу да дзяржаўнай сімволікі, падтрымаць у моладзі актыўную грамадзянскую пазіцыю — больш за трыста маладых людзей з усёй краіны сабраліся абмеркаваць гэтыя і іншыя пытанні, каб вызначыць, што значыць быць патрыётам сёння.
Беларусь ратыфікавала міжурадавае пагадненне з ААЭ аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення Беларусі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларусь ратыфікавала дагавор з Расіяй аб фарміраванні аб'яднанага рынку электраэнергіі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон аб ратыфікацыі Дагавора паміж Беларуссю і Расіяй аб фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Колькі каштуе навагодні банкет у санаторыях Беларусі
Колькі каштуе навагодні банкет у санаторыях Беларусі, расказаў журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, паведаміла БелТА.
Дэпутаты Мінгарсавета правяраюць арганізацыю гандлю ў Мінску ў перадсвяточныя дні
У прыватнасці, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём ЦУРАН сумесна з адміністрацыяй Фрунзенскага і раённым цэнтрам гігіены наведаў магазін на вуліцы Янкі Маўра, які ўваходзіць у Адоеўскую выбарчую акругу. Па выніках маніторынгу было адзначана, што тавары паўсядзённага попыту і прадукты харчавання прадстаўлены ў краме ў дастатковым аб’ёме і належнай якасці.