Навiны
У Маскве пройдзе фінал міжнароднага музычнага конкурсу «Інтэрбачанне»
У Маскве 20 верасня на пляцоўцы «Live Арэна» пройдзе фінал міжнароднага музычнага конкурсу «Інтэрбачанне», паведамляе БелТА.
Распавесці пра мінулае, захаваць для будучага
Прызначэнне ўсіх дакументаў, якія паступаюць пад беражліваю апеку архівістаў. Днямі такія каштоўныя матэрыялы ў чарговы раз паступілі ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Дзякуючы вядомаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу Уладзіміру Ліпскаму, фонды папоўняцца новымі мастацкімі творамі, якія будуць адлюстроўваць наша жыццё.
У нумары Настассі Краўчанка на «Інтэрбачанні» прымуць удзел паветраныя гімнасты
У нумары беларускай удзельніцы міжнароднага музычнага конкурсу «Інтэрбачанне» Настассі Краўчанка прымуць удзел паветраныя гімнасты. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Маскве расказаў генеральны дырэктар Першага канала Канстанцін Эрнст, паведамляе БелТА.
«Здабытак нацыі». Цікавая прэм’ера ад «Беларусьфільма»
Ліўся малінавы звон пад строчыцкае неба
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 14 верасня адбыўся ХІ штогадовы фестываль звону «Строчыцкія перазвоны-2025». Свята накіравана на адраджэнне ўнікальнай з’явы — храмавай звонавай музыкі—святой па гучанню, сэнсу і ўздзеянню! Мерапрыемства благаславіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін.
Да 105-годдзя Купалаўскага тэатра адкрылася ўнікальная дакументальная выстава
Сумесная выстаўка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Нацыянальнага архіва Беларусі адкрылася ў сценах тэатра з нагоды яго 105-годдзя і старту новага тэатральнага сезона.
Дзятлаўскія школьнікі прэзентавалі сваіх землякоў на свяце беларускага пісьменства
Што ні часы, то норавы, то свае памкненні. Многія з людзей цяпер стараюцца зарабляць грошы — набываць новыя дамы, кватэры, машыны, рэчы... Але шмат, дзякуй Богу, іншых — неабыякавых да сваёй радзімы, да яе гісторыі і роднай мовы.