Навiны
У Кітаі забаронілі ўстаноўку камер відэаназірання ў некаторых лакацыях
Згодна з новымі правіламі, якія ўступілі ў дзеянне 1 красавіка, у Кітаі забаранілі ўстаноўку камер відэаназірання ў такіх месцах, як хостэлы, інтэрнаты і прымерачныя, з мэтай больш эфектыўнай абароны прыватнага жыцця, перадае «Сіньхуа».
Фудзін па праву лічыцца «сусветнай калыскай белага чаю»
З надыходам цёплых дзён у горадзе Фудзін, што ў правінцыі Фуцзянь (Паўднёва-Усходні Кітай), пачаўся збор ранняга чаю «мінцянь», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Кітаі чалавекападобныя робаты ўпершыню працуюць у камандзе на аўтазаводзе
На інтэлектуальным заводзе Zeekr аўтамабільнай кампаніі Geely у горадзе Нінбо, што ў правінцыі Чжэцзян (Усходні Кітай), дзясяткі прасунутых чалавекападобных робатаў зладжана працуюць у цэхах — сартуюць матэрыялы, транспартуюць скрынкі і сапраўды збіраюць складаныя аўтамабільныя дэталі, што азначае сабой новую эру каманднай працы на вытворчасці, падобнай чалавечай, перадае «Сіньхуа».
У Гуансі гатуюць пяціколерны клейкі рыс
У Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне на поўдні Кітая перад святам Саньюэсань (трэцяга чысла трэцяга месяца па месяцовым календары) гатуюць традыцыйны ласунак — пяціколерны клейкі рыс, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Шанхаі праходзіць Тыдзень моды для хатніх гадаванцаў
У Шанхаі праходзіць чацвёрты Тыдзень моды для хатніх гадаванцаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Як развіваецца стратэгічнае беларуска-кітайскае супрацоўніцтва?
Паднябесная імкліва пашырае адкрытасць знешняму свету. Гэта адна з дзесяці галоўных задач кітайскаму ўраду, якія былі пастаўлены ў гэтым месяцы падчас «дзвюх сесій» (штогадовыя пасяджэнні Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў і Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая). Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань падчас прэс-брыфінгу пасольства. Як адзначыў дыпламат, у гэтым працэсе актыўна задзейнічана і наша краіна: «усё больш кітайскіх кампаній выбіраюць Беларусь для супрацоўніцтва, што прыносіць рэальную карысць народам абедзвюх краін».
Шэньчжэнь выдзеліць 10 мільярдаў юаняў для індустрыі штучнага інтэлекту
Паўднёва-кітайскі мегаполіс Шэньчжэнь, які вядомы як тэхналагічны цэнтр краіны, выдзеліць 10 мільярдаў юаняў на падтрымку развіцця штучнага інтэлекту (ШІ) і робататэхнікі, надаючы асаблівую ўвагу праграмнаму і апаратнаму забеспячэнню, а таксама ўвасобленаму ШІ. Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Сіньхуа».
У Чанфэне вырошчваюць больш за 360 тысяч тон клубніц
Павету Чанфэн правінцыі Аньхой (Усходні Кітай) удаалася ператварыць маленькую ягаду ў вялікі бізнэс. Тут штогод вырабляецца больш за 360 тысяч тон клубніц, а сукупны кошт усяго вытворчага ланцужка перавышае 11 мільярдаў юаняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Кітаі прыняты маштабны план дзеянняў па стымуляванні спажывання
У Кітаі зацверджаны план дзеянняў па стымуляванні спажывання, перадае «Сіньхуа».
У Кітаі прадставілі робата для здабычы выкапняў у космасе
У Кітайскім універсітэце горнай справы і тэхналогій створаны першы ў Кітаі робат, які прызначаны для здабычы карысных выкапняў у космасе, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».