Навiны
Нацпарк «Нарачанскі» запусціў у тэставым рэжыме анлайн-сэрвіс па рэалізацыі пуцёвак для аматараў рыбалкі
У нацыянальным парку «Нарачанскі» у тэставым рэжыме пачаў работу анлайн-сэрвіс па рэалізацыі пуцёвак для аматараў рыбалкі, паведамляе sb.by.
З пачатку года звыш 120 чалавек у Мінску атрымалі арэнднае жыллё з умовай яго рамонту за свой кошт
БАТЭ не ўтрымаў перамогу над «Смаргонню» на фінішы 10-га тура чэмпіянату Беларусі
Футбалісты барысаўскага БАТЭ не здолелі ўтрымаць перамогу над «Смаргонню» ў апошнім паядынку 10-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.
На рэспубліканскіх дарогах Беларусі з 26 мая пачалі дзейнічаць сезонныя абмежаванні
Сёння таксістаў фіксуецца больш, чым у дарэестравы перыяд
Збіраюся ў невялікае падарожжа на малую радзіму. Сумкі цяжкія, таму, каб дабрацца да Цэнтральнага аўтавакзала ў Мінску, вырашаю скарыстацца паслугамі таксі. Аформіла заказ анлайн. Машына прыбыла практычна хвіліна ў хвіліну. Вадзіцель прапанаваў паставіць сумкі ў багажнік, каб мне было камфортней ехаць. Села на задняе сядзенне. «Прышпіліцеся, калі ласка, — папрасіў таксіст. — Так трэба». Паездка прайшла спакойна, без музыкі і размоў — усяго таго, што адцягвае ўвагу таксіста ад кіравання. Калі папрасіла спыніцца ў пэўным месцы, малады чалавек адказаў: «На жаль, тут спыненне забаронена, пад’едзем да найбліжэйшага прыпынка». Патрабаванні кіроўцы я выконвала беспярэчна, таму што яны былі законнымі — і да пасажыра, і да самой перавозкі — камфортнай і бяспечнай. Яшчэ што заўважна — паездкі ў аўтамабілях-таксі сталі таннейшымі.
У Беларусі паляпшаецца дапамога пацыентам з эндакрыннымі захворваннямі
У нашай краіне назіраецца паступовы рост распаўсюджанасці эндакрынных захворванняў. Каля 9,5 % беларусаў маюць тую ці іншую эндакрынную паталогію. Часцей за ўсё сустракаецца, як і ва ўсім свеце, цукровы дыябет ІІ тыпу і хваробы шчытападобнай залозы.
Старшыня Бярозаўскага райвыканкама Вячаслаў Мятліцкі расказаў пра жыццё раёна
Бяроза трымае марку
Што новага прапануюць турыстам у Беларусі?
Якія з'явіліся новыя экскурсіі па Беларусі, расказаў дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый Марозаў, паведамляе БелТА.