Навiны
У Вялікім тэатры Беларусі прыступіў да рэпетыцый оперы «Арлеанская дзева» народны артыст Расіі Георгій Ісаакян
Гэтая опера Пятра Чайкоўскага ніколі (!) не ставілася ў нашым тэатры, яе прэм’еру абяцаюць ужо напрыканцы бягучага тэатральнага сезона. А ў Дзень нараджэння тэатра 25 траўня адбудзецца адкрытая рэпетыцыя, на якую могуць патрапіць звычайныя гледачы!
Масляк: Пошук і асваенне вуглевадародаў — адна з ключавых задач для геалагічнай галіны Беларусі
У чым маюць поспех айчынныя нафтавікі, расказаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк падчас навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай абмену вопытам работы з цяжказдабыўнымі запасамі нафты, перадае БелТА.
Які адпачынак выбіраюць у Беларусі?
У Беларусі пачынаецца турыстычны сезон, таму заканамерна ўзнікае пытанне — як можна па-новаму адкрыць краіну? Дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый Марозаў падзяліўся, якому адпачынку аддаюць перавагу беларусы.
Названыя краіны з самым танным газам для насельніцтва
Сур’ёзныя змены ў крэдытах уводзяць у Беларусі — каго яны закрануць
У Беларусі маюць намер увесці змены ў выдачы крэдытаў. Рыхтуецца адпаведны законапраект. Дакумент цяпер знаходзіцца на разглядзе дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, паведамляе Точка. Новы закон прапануе забараніць індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам, якія не займаюцца мікрафінансаваннем, даваць крэдыты фізічным асобам. Выключэннямі стануць выпадкі прадастаўлення пазык сваім супрацоўнікам.
У Мінску таленавітай моладзі і педагогам уручылі пасведчанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта
Урачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў адбылася сёння ў Мінскай гарадской ратушы. Пачэсныя ўзнагароды атрымалі 46 юнакоў і дзяўчат і 5 педагогаў. Карэспандэнт «Звязды» далучылася да мерапрыемства.
Мінэканомікі: мінулы год для прамысловасці склаўся ўдала, і сёлета працягваем прырастаць
Мінулы год для прамысловасці склаўся ўдала, і сёлета Беларусь працягвае прырастаць. Пра гэта расказала начальнік упраўлення прагназавання знешняга гандлю Міністэрства эканомікі Юлія Зубар журналістам на палях другой дзелавой канферэнцыі «Прамысловы комплекс Рэспублікі Беларусь: экспарт, імпартанезалежнасць, эфектыўны менеджмент», якая праходзіць у Мінску, паведамляе БелТА.