Навiны
Польшча адкрыла граніцу на чыгуначным пункце пропуску «Кузніца Беластоцкая—Гродна»
Пагранічная служба Польшчы адкрыла граніцу на чыгуначным пункце пропуску «Кузніца Беластоцкая — Гродна», паведамляе БелТА.
У Беларусі з’явіцца настольная кніга для важатых дзіцячых лагераў
У Беларусі з’явіцца настольная кніга важатага. Пра гэта ў прэс-цэнтры БелТА паведаміла дырэктар Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня» Таццяна Асмалоўская.
Наталля Качанава: стратэгія «Моцныя рэгіёны» застаецца прыярытэтнай
Сёння ў Магілёве адбылася сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай са старшынямі мясцовых Саветаў дэпутатаў абласнога, базавага і пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўняў Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей. Тэмай для абмеркавання сталі пытанні гандлёвага і медыцынскага абслугоўвання. У якасці спікераў выступілі прадстаўнікі адпаведных міністэрстваў і ведамстваў.
Беларуска-індыйскае супрацоўніцтва абмеркавалі ў Гродне
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Ашок Кумар наведаў з рабочым візітам Гродзенскую вобласць. Яго мэта — умацаваць сувязі паміж рэгіёнам і Індыяй. Гэта датычыцца не толькі развіцця эканамічных адносін, але і пашырэння супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.
Прафсаюзныя прававыя прыёмы 25 верасня аднаўляюць сваю работу пасля летняга перапынку
Па традыцыі ў апошні чацвер месяца прафсаюзныя юрысты непасрэдна ў рэгіёнах — у арганізацыях і на прадпрыемствах — акажуць грамадзянам кваліфікаваную юрыдычную дапамогу па пытаннях, звязаных з працоўнымі адносінамі. Час і месца выязнога прававога прыёму можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-партале ФПБ.
Пасол Беларусі: сумесныя з Расіяй праекты ў высокай ступені гатоўнасці, магчымы наступны этап
Праекты ў галіне імпартазамяшчэння, якія рэалізуюцца сумесна з Расіяй, знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці, і бакі ў далейшым абмяркуюць фармат наступнага этапу супрацоўніцтва ў дадзеным кірунку. Пра гэта заявіў журналістам пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік, паведамляе БелТА.
ФПБ узмацняе меры па прафілактыцы вытворчага траўматызму на працоўных месцах
Пра гэта сёння ішла размова на пасяджэнні прэзідыума Савета ФПБ. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена тлумачальнай рабоце непасрэдна ў працоўных калектывах.
Міністры эканомік абмеркавалі далейшую стратэгію ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі на інтэграцыйным трэку
Ключавая тэма сустрэчы міністра эканомікі Беларусі Юрыя Чабатара з міністрам эканамічнага развіцця Расіі Максімам Рашэтнікавым стала фарміраванне архітэктуры стратэгічнага ўзаемадзеяння, якая ахоплівае ўсе ключавыя сферы.
Лукашэнка 25-26 верасня здзейсніць рабочы візіт у Расію
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25-26 верасня здзейсніць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю, паведамляе БелТА.
Белстат: сярэдняя зарплата ў Беларусі ў жніўні склала Br2762,7
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у жніўні 2025 года склала Br2762,7. Пра гэта БелТА паведамілі ў Белстаце.