Навiны
Бывае, праўда вочы коле...
Гэту гісторыю з сярэдзіны 60-х гадоў мінулага стагоддзя мне расказала суседка бабуля Вольга. Далей з яе слоў.
Подзвіг Рымы Шаршнёвай — сімвал мужнасці і адвагі
Імем сямнаццацігадовай партызанкі, якая закрыла сабой амбразуру варожага дзота, названы вуліцы ў Добрушы і ў сяле Тоцкае Арэнбургскай вобласці. Гэта ж імя — Рымы Шаршнёвай — носіць сталічная гімназія № 25 (некалі — школа, дзе вучылася Рыма), дзе цяпер штогод урачыста праводзіцца Дзень памяці Рымы Шаршнёвай.
Надвор'е: на тыдні нас чакаюць моцны вецер і навальніцы
«Паветраныя патокі змяняюць свой напрамак з паўднёва-заходняга на паўночна-заходні, і ў краіну паступае прахалоднае паветра. Тэмпературны фон панізіцца», — паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
5 самых лёгкіх і стыльных топаў на лета 2025, якія падыдуць да любога вобразу
У гэтым сезоне адным з галоўных трэндаў сталі спалучэнні джынсаў і шортаў з базавымі топамі. Лета — ідэальны час для лёгкіх і ўніверсальных рэчаў, якія лёгка ўпішуцца ў паўсядзённы гардэроб і пры гэтым дададуць вобразу вытанчанасці і арыгінальнасці. Прадстаўляем падборку пяці самых модных і зручных топаў, якія стануць вашымі фаварытамі ў гарачыя дні.
Усходні гараскоп на наступны тыдзень
Авен. Парадуюць прыемныя пакупкі. Гэта можа быць звязана з паляпшэннем фінансавага становішча і ростам даходаў. Таксама добры час купляць тавары для дома. Выдатныя дні для баўлення часу ў хатняй абстаноўцы, з сям’ёй, разам з роднымі і блізкімі.
Шмат хто родам з дзяцінства, шмат хто родам з вайны
Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі супрацоўнікі нашай раённай бібліятэкі сабралі ўспаміны 35 землякоў — можна сказаць, апошніх сведак вайны, якія напоўніцу зведалі голад і холад, пакутлівае выжыванне ў балотах і «жыццё» ў зямлянках... Людзей, чыя ўчэпістая дзіцячая памяць захавала і сустрэчы з акупантамі, і «новы парадак» з каменданцкім часам, і першага забітага, і гета на вуліцах пасёлка, і чэргі па хлеб...
...Але ж галоўнае, што ён паспеў — гэта зваяваць фашыстаў
Калі пачалася вайна і родная вёска апынулася «пад немцамі», за плячыма ў майго цесця Сцяпана Пятровіча Клокава было сем класаў школы і 15 гадоў жыцця. З няпоўных 18 ён — партызан, трохі пазней — курсант стралковага палка, наводчык, камандзір гарматы.
Надвор'е: да 32°C з залевамі і градам
«З пачаткам каляндарнага лета надвор’е вырашыла ўзяць курс на пацяпленне і не азірацца на халодны май. Чэрвеньскае сонца ўсяляк спрабуе кампенсаваць недахоп цяпла», — распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.