Навiны
Фрукты за экатранспарт. Акцыя «На работу на веласіпедзе» стартавала ў Мінску
Акцыя «На работу на веласіпедзе» стартавала ў Мінску. Гэта адно з мерапрыемстваў тыдня мабільнасці. Пра гэта паведамілі БелТА ў Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
«Белдзяржхарчпрам»: за студзень-ліпень экспарт алкагольнай прадукцыі ў Кітай вырас у два разы
За студзень-ліпень экспарт алкагольнай прадукцыі ў Кітай вырас у два разы. Аб гэтым заявіла першы намеснік старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Таццяна Шадко на палях Міжнароднага бізнес-форуму FOOD PROM BEVERAGES, перадае БелТА.
Колькасць электрамабіляў у Беларусі да канца 2025 года можа вырасці да 50 тысяч
Колькасць электрамабіляў у Беларусі да канца гэтага года можа скласці 50 тысяч адзінак. Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз падчас наведвання філіяла «Лукомльская ДРЭС» РУП «Віцебскэнерга». Тут ён азнаёміўся з вытворча-гаспадарчай дзейнасцю прадпрыемства і правёў сустрэчу з працоўным калектывам.
Кластар «Шэньчжэнь—Сянган—Гуанчжоу» заняў першае месца ў свеце
Ён абагнаў японскі кластар «Токіа—Ёкагама».
Высокі ўзровень узаемадзеяння
Узаемаадносіны паміж урадамі Беларусі і Расіі знаходзяцца на самым высокім узроўні. Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падчас рабочай сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Барысам Грыз-ловым, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Сербскі футбаліст памёр на полі пасля сардэчнага прыступу
Былы паўабаронца зборнай Сербіі Дзеян Мілаванавіч памёр на 42-м годзе жыцця падчас таварыскага матчу ветэранаў. Пра гэта паведамляе Smartpress. by.
«Белавія» пашырыла геаграфію напрамкаў па акцыйных тарыфах
«Белавія» пашырыла геаграфію напрамкаў па зніжаных тарыфах. Пра гэта піша тэлеграм-канал авіякампаніі.
У нумары Настассі Краўчанка на «Інтэрбачанні» прымуць удзел паветраныя гімнасты
У нумары беларускай удзельніцы міжнароднага музычнага конкурсу «Інтэрбачанне» Настассі Краўчанка прымуць удзел паветраныя гімнасты. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Маскве расказаў генеральны дырэктар Першага канала Канстанцін Эрнст, паведамляе БелТА.
У «Трасцянцы» адкрылі памятны знак, прысвечаны ахвярам генацыду
Раней падобныя мемарыялы з’явіліся ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а 16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, памятны знак адкрылі ў сталіцы, на тэрыторыі былога лагера смерці. Гэта сімвалізуе адно: наша краіна не толькі памятае, але і робіць усё для таго, каб трагедыя мінулага больш ніколі не паўтарылася.