Навiны
У Палацы Незалежнасці прайшло пасяджэнне Савета бяспекі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў пасяджэнне Савета бяспекі. На разгляд вынесены Даклад аб стане нацыянальнай бяспекі і мерах па яе ўмацаванні. Адкрываючы пасяджэнне, беларускі лідар акрэсліў два асноўныя пытанні, вынесеныя на парадак дня. Першае — вынікі праведзенай работы па ацэнцы стану нацыянальнай бяспекі ў 2024 годзе. Другое — яго кіраўнік дзяржавы назваў самым важным — меры па ўмацаванні нацыянальнай бяспекі.
Лічбавізацыя сельскай гаспадаркі: якія механізмы спросцяць работу аграрыяў?
Беларускія і расійскія вучоныя будуць супрацоўнічаць у сферы рабатызацыі ферм і працэсаў у садаводстве. Пра гэта паведаміў падчас выязнога прэс-тура генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук (НПЦ НАН) Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі Дзмітрый Комлач.
Мінадукацыі вызначыла тэрміны ўступнай кампаніі ў ВНУ
У Беларусі вызначаны тэрміны правядзення ў 2025 годзе ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2025 года нумар 56, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Як праходзiць трэнiроўка разлiкаў механiзаванай калоны да ваеннага парада
Гул ваенных машын, пах бензiну, бясконцыя калоны тэхнiкi — на тэрыторыi аэрадрома Лiпкi не тое, што шматлюдна, хутчэй, шматмашынна. Гэта ваеннаслужачыя Узброеных Сiл ва ўсю трэнiруюцца якаснаму кiраванню тэхнiкай. Яно i не дзiўна: ваенны парад 9 Мая павiнен прайсцi бездакорна, тым больш калi краiна адзначае 80-годдзе Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне. Ды i сам удзел у ваенным парадзе мае на ўвазе велiзарную адказнасць, бо магчымасць далучыцца да цэнтральнай падзеi 9 Мая для любога ваеннаслужачага — велiзарны гонар.
Ва Узброеных Сілах выбраны лепшы спецыяліст
На працягу некалькіх дзён экіпажы танкаў, баявых машын пяхоты і бронетранспарцёраў «прасавалі» палігон, дзіравілі мішэні з гармат і кулямётаў, здавалі нарматывы па розных дысцыплінах баявой падрыхтоўкі. Дзейнічаць удзельнікам спаборніцтваў прыйшлося ў розных умовах надвор’я. Туман, дробны дождж ускладнялі практыкаванні. Але для гвардзейцаў гэта не стала перашкодай. Кожны з іх імкнуўся паказаць годны вынік.
Другія парламенцкія чытанні прайшлі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Іх тэма — «Партызанскі рух і падпольная барацьба ў Беларусі: гераізм і стойкасць народа ў імя Перамогі». Даклады, заслуханыя падчас чытанняў, расказваюць аб асаблівасцях падпольнай работы на Міншчыне, сведчаць аб подзвігу народных мсціўцаў на тэрыторыі Гомельскай вобласці, знаёмяць з гераічнымі ўчынкамі юных падпольшчыкаў, якія заплацілі за Перамогу самым каштоўным — уласным жыццём. Сімвалічна, што пра гэта даведаліся і навучэнцы Ліцэя імя Ф. Э. Дзяржынскага Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія разам з парламентарыямі прысутнічалі на чытаннях. Найперш усе ўдзельнікі парламенцкіх чытанняў азнаёміліся з унікальнай музейнай экспазіцыяй.
У Мінгарвыканкаме прайшла сустрэча дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад горада Мінска
Мяркуецца, што пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу адбудзецца ў хуткім часе і будзе праходзіць два дні. Яно стане другім у новым канстытуцыйным статусе і восьмым у агульнай складанасці. У Мінгарвыканкаме адбылася першая сустрэча дэлегатаў VІІ УНС ад горада Мінска перад чарговым пасяджэннем. Яна праводзілася ў адпаведнасці з Законам «Аб Усебеларускім народным сходзе».
Беларускі дзіцячы фонд на дабрачынныя праграмы летась сабраў і затраціў рэкордную суму
Летась Беларускі дзіцячы фонд уклаў у рэалізацыю праграм, праектаў і акцый 1 мільён 739 тысяч рублёў. Удалося прыцягнуць больш грашовых сродкаў, чым у папярэднія гады. Усе яны ідуць на такія дабрачынныя праграмы, як «Нашы дзеці», «Дзіцячае сэрца», «Цёплы дом» і іншыя. У мінулым годзе ўсе праекты і акцыі фонду дасягнулі рэкорднага ахопу дзяцей. Ніводная сям’я, якая звярталася па дапамогу ў арганізацыю, без яе не засталася.
«Беларусьфільм» раскажа дзецям пра дзяржаўныя святы і сімвалы
Сур’ёзна падышлі маленькія гледачы да культпаходу ў кінатэатр «Піянер», дзе адбывалася ўрачыстае прадстаўленне прэм’ернай анімацыйнай стужкі «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Каляндар свят». Вядома, назва абавязвае. Але такое адчуванне, што ўсе былі гатовыя да своеасаблівай віктарыны, якая адбывалася ўпачатку. Ці то сапраўды, нягледзячы на ўзрост, малыя ўжо ведаюць адказы на пытанні, што датычацца дзяржаўнага будаўніцтва? Ці, можа, адмыслова рыхтаваліся? Альбо тут адразу трэба разумець: гэта беларускія дзеці.
Магілёўская моладзь арганізавала тэлемост з беларускімі і расійскімі сябрамі
Відэаканферэнцыя «Дарогамі Памяці і Славы: адзінства моладзі праз гісторыю» адбылася ў рамках святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Да арганізатараў з Магілёва далучыліся юнакі і дзяўчаты з Мінска, Брэста, Астрахані.