Навiны
Прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь
Прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь, перадае БелТА.
Рэцэпт поспеху ад Бярозаўскага мясакансервавага камбіната
Вялікія шафы з дыпломамі, узнагародамі — амаль паўстагоддзя працы Бярозаўскага мясакансервавага камбіната адлюстраваны ў «зале славы» прадпрыемства. Толькі за мінулы год дзясятак высокіх адзнак на розных конкурсах, у тым ліку прэмія ўрада ў галіне якасці. І аб’ёмы ўражваюць. На прадпрыемстве лічаць, што на якасць гатовага прадукту ўплывае кожны этап: пачынаючы з вырошчвання жывёлы і заканчваючы работай у цэхах і гандлем. Пакупнікі ахвотна бяруць смачную прадукцыю.
Аграрыі Беларусі пасеялі амаль 74% ранніх збожжавых
У Беларусі сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса завершана на плошчы 427,8 тыс. га, што складае 73,8% ад плана, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Турчын падчас афіцыйнага візіту ў Маскву правёў перагаворы з Мішусціным
Аляксандр Турчын у Маскве на перагаворах з прэм’ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным заявіў аб прыярытэтнасці і доўгатэрміновасці беларуска-расійскага стратэгічнага партнёрства, перадае БелТА.
Турчын у Маскве заявіў аб прыярытэтнасці і доўгатэрміновасці беларуска-расійскага стратэгічнага партнёрства
Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у Маскве на перагаворах з прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным заявіў аб прыярытэтнасці і доўгатэрміновасці беларуска-расійскага стратэгічнага партнёрства, паведамляе БелТА.
Якія задачы паставіў Прэзідэнт перад прэм’ер-міністрам напярэдадні візіту ў Маскву
4 красавіка Прэзідэнт прыняў з дакладам прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына. У цэнтры ўвагі — візіт урадавай дэлегацыі на чале з кіраўніком урада ў Расію, запланаваны на 7 красавіка.
Пачалі сяўбу лёну і цукровых буракоў, на чарзе кукуруза
Беларускія аграрыі пасеялі раннія яравыя культуры на плошчы 70 працэнтаў да плана. У краіне таксама пачалі сяўбу лёну і цукровых буракоў, на чарзе кукуруза, расказаў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў у час рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё» ў Жлобінскім лясгасе Гомельскай вобласці, перадае БелТА.
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 12 красавіка
Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Кіраўнікі Міншчыны і Гродзеншчыны прадстаўлены сваім абласным актывам
У аўторак на пасяджэннях пазачарговых сесій Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Гродзенскага аблсавета зацвердзілі на пасады новых кіраўнікоў рэгіёнаў — старшыню Мінскага аблвыканкама Аляксея Кушнарэнку і старшыню Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева.
Перспектывы развіцця аграхолдынга абмеркавалі на Полацкім малочным камбінаце на нарадзе з удзелам Турчына
Развіццё і перспектывы аграхолдынга, створанага на базе Полацкага малочнага камбіната, абмеркавалі на нарадзе з удзелам прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, перадае БелТА.