Навiны
Пракуратура Гродзенскай вобласці выявіла шэраг недахопаў у арганізацыі школьнага харчавання
У гэтым навучальным годзе прадстаўнікі органаў пракуратуры Гродзенскай вобласці сумесна з органамі дзяржаўнага санітарнага нагляду праверылі якасць арганізацыі харчавання дзяцей у больш як 20 установах адукацыі абласнога і раённых цэнтраў. Пра гэта БелТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.
«Проста спяваць крута недастаткова». У Гродне праходзіць рэгіянальны адбор на конкурсы «Славянскага базару»
У Гродне праходзіць рэгіянальны адбор да міжнародных конкурсаў у рамках ХХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», паведаміла БелТА.
Падатковыя органы выкрылі схему «чорных» зарплат
Азартная гульня з законам скончылася фіяска для ТАА «Ф», якое ажыццяўляе дзейнасць па арганізацыі азартных гульняў. Паведаміла Міністэрства па падатках і зборах.
В ЕАЭС сёлета замаркіруюць яшчэ чатыры віды тавараў
Еўразійскі эканамічны саюз плануе пашырыць пералік груп тавараў, што маркіруюцца. Толькі на працягу гэтага года прынята чатыры рашэнні па маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі антысептыкаў, веласіпедаў, ікры і маторных масел, паведаміў першы намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі Уладзімір МУКВІЧ.
У «Вялікім камені» зарэгістраваны новы рэзідэнт
У індустрыяльным парку «Вялікі камень» зарэгістраваны новы рэзідэнт — ТАА «Інавацыйны цэнтр дахавых сістэм» (Беларусь). Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе парка.
На Магілёўшчыне абмеркавалі формы і метады эфектыўнай работы школьных музеяў
На працягу двух дзён у Магілёве і Шклове працавалі ўдзельнікі рэспубліканскага семінара кіраўнікоў музеяў «Эфектыўныя падыходы ў арганізацыі музейнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі». Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Міністэрства культуры, каардынатары музейнай дзейнасці, кіраўнікі музеяў з усіх рэгіёнаў краіны. Падчас пленарнага пасяджэння разглядаліся асаблівасці музейнай педагогікі, прыводзіліся прыклады станоўчага вопыту музейнай дзейнасці ўстаноў адукацыі. Была магчымасць пазнаёміцца з арганізацыяй музейна-патрыятычнай прасторы ў Магілёўскім абласным кадэцкім вучылішчы імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі, якое наведалі ўдзельнікі.
Беларусь плануе пастаўляць малочную прадукцыю ў М’янму праз біржу
Беларусь плануе пастаўляць малочную прадукцыю ў М’янму праз біржу, паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.
Беларусь і М’янма падпісалі пагадненне аб узаемнай адмене віз
Беларусь і М’янма падпісалі пагадненне аб узаемнай адмене віз, паведаміла БелТА.
Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі ствараць сумесныя прадпрыемствы з М’янмай
Беларусь гатова ствараць сумесныя прадпрыемствы з М’янмай па тых кірунках, якія цікавыя м’янманскаму боку. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадстаўнікам СМІ па выніках перагавораў з выконваючым абавязкі Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М’янма, старшынёй Камісіі Нацыянальнай бяспекі і міру Мін Аун Хлайнам, паведаміла БелТА.
Лукашэнка ўпэўнены ў вялікай будучыні М’янмы, але трэба вырашыць адну праблему
М’янму і народ гэтай краіны чакае вялікая будучыня, але для гэтага трэба забяспечыць стабільнасць у грамадстве. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас выступлення перад прадстаўнікамі СМІ па выніках перагавораў з выконваючым абавязкі Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М’янма, старшынёй Камісіі Нацыянальнай бяспекі і міру Мін Аун Хлайнам, паведаміла БелТА.