Навiны
Беларускі веласіпедыст Гарахавік перамог на дзясятым этапе «Тура Каўказа»
Беларус Уладзімір Гарахавік выйграў дзясяты этап адной з самых прэстыжных шматдзённых велагонак на тэрыторыі Расіі — «Дружба народаў Паўночнага Каўказа», паведамляе БелТА.
Мінабароны: на вучэнні «Захад-2025» ваеннаслужачыя на высокім узроўні ўзаемадзейнічаюць пры ўжыванні БПЛА
У ходзе сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2025» беларускія і расійскія ваеннаслужачыя дэманструюць высокі ўзровень узаемадзеяння пры ўжыванні беспілотных лятальных апаратаў, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.
«Найвышэйшы ўзровень зладжанасці». У час «Захаду-2025» у баевікоў адбілі прадпрыемства
На сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2025» на палігоне МНС у Барысаўскім раёне былі адпрацаваны знішчэнне ўмоўнага незаконнага ўзброенага фарміравання (НУФ) і ліквідацыя наступстваў надзвычайнай сітуацыі, паведамляе БелТА.
На вучэнні «Захад-2025» адпрацоўваюць штурм аб’екта і ліквідацыю НС
У рамках сумеснага стратэгічнага вучэння узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2025» на палігоне МНС у Барысаўскім раёне праходзіць розыгрыш тактычных дзеянняў па пошуку, блакаванні і знішчэнні незаконнага ўзброенага фарміравання, паведамляе БелТА.
Мінабароны: вучэнне «Захад-2025» працягваецца ў адпаведнасці з зацверджаным планам
Вучэнне «Захад-2025» працягваецца ў адпаведнасці з зацверджаным планам. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.
Нарадзілася ў Данецку, знайшла новы дом у Полацку. «Міс Беларусь-2025» падзялілася асабістай гісторыяй
«Міс Беларусь-2025» 18-гадовая Алёна Кучарук падзялілася гісторыяй сваёй сям’і і расказала пра любімую справу, паведамляе БелТА.
Міністр абароны праверыў гатоўнасць войскаў на вучэнні «Захад-2025»
Міністра абароны Беларусі Віктар Хрэнін наведаў адзін з раёнаў правядзення вучэння «Захад-2025», паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінабароны.
Вучэнне «Захад-2025» працягваецца ў інтэнсіўным рэжыме
Сумеснае стратэгічнае вучэнне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2025» праходзіць у інтэнсіўным рэжыме. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
Прэзідэнт прыняў удзел у адкрыцці ў Мінску гісторыка-культурнага комплексу «Лошыцкі» пасля рэканструкцыі
Комплекс будынкаў вінакуранага і спіртавога завода, які ўпершыню ўзгадваецца ў сярэдзіне 18 стагоддзя, уваходзіў у склад Лошыцкай сядзібы, тэрыторыя якой сёння сфарміравана як Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс. У цяперашні час гэта любімае месца адпачынку як у жыхароў Ленінскага раёна сталіцы, так і мінчан, гасцей краіны. З работамі па добраўпарадкаванні гісторыка-культурнага комплексу «Лошыцкі», рэалізацыяй плана па навядзенні парадку ў Мінску ў цэлым у пятніцу асабіста азнаёміўся кіраўнік дзяржавы. Будучы ў Лошыцкім парку, Аляксандр Лукашэнка трапіў на першую ў абноўленых залах цырымонію заключэння шлюбу, павіншаваў маладажонаў з гэтай важнай падзеяй у іх жыцці і ўручыў ім ключы ад арэнднай кватэры. Акрамя таго, Прэзідэнт пагутарыў з будаўнікамі, супрацоўнікамі комплексу, грамадскасцю і моладдзю сталіцы, якая да свайго дня нараджэння атрымала такі добры падарунак.