Навiны
Амаль 70% азімага ячменю прыбрана ў Беларусі
У Беларусі ўбрана 170 тыс. га азімага ячменю-69,3% уборачнай плошчы. Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Умовы надвор'я не перашкодзяць атрымаць добры ўраджай
У дзень, калі мы прыехалі ў Лідскі раён, з раніцы там стаяў густы туман пасля начнога дажджу: іх гэтым летам надвор’е пасылае шчодра. Але гадзін да 11 туман стаў рассейвацца, у прасветы хмар выглянула сонца. Падняўся лёгкі ветрык, і ўжо бліжэй да поўдня збожжаўборачныя камбайны КСУП «Беліца-Агра» дружна выехалі ў поле, а літаральна ўслед за імі падкаціў УАЗ кіраўніка гаспадаркі Віктара Сінкевіча. Старшыня на свае вочы хацеў паглядзець, як стартуе чарговы дзень жніва.
З чым ішлі людзі на прыём да сенатараў у Гомельскай вобласці
Правядзенне адзінага дня прыёму ў рэгіёнах стала ўжо добрай традыцыяй і свайго роду візітнай карткай Савета Рэспублікі, які з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. У вызначаны дзень сенатары працуюць ва ўсіх без выключэння раёнах вобласці, і жыхары могуць на месцы агучыць прадстаўніку вышэйшай заканадаўчай улады праблемы, якія хвалююць, задаць пытанні, якія цікавяць, або падзяліцца ўласнай ідэяй ці ініцыятывай. Учора такі паўсюдны дыялог з людзьмі члены Савета Рэспублікі праводзілі ва ўсіх райцэнтрах Гомельскай вобласці.
Дажджы ўскладняюць правядзенне жніва
Аграметэаралагічныя ўмовы садзейнічаюць павелічэнню працягласці наліву зерня, што спрыяльна адаб’ецца на паўнаважкасці коласа.
Граніцы сельскіх населеных пунктаў скарэкціраваны ў Гомельскім і Брэсцкім раёнах
У Гомельскім і Брэсцкім раёнах скарэкціраваны граніцы сельскіх населеных пунктаў. Гэта замацавана рашэннямі Гомельскага раённага Савета дэпутатаў ад 19 чэрвеня 2025 года № 113 і Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў ад 20 чэрвеня 2025 года № 76, паведамляе БелТА.
Праекты ў Шклове, Ваўкавыску і не толькі. Мінсельгасхарч аб развіцці малочнай галіны
Якія маштабныя праекты будуць рэалізаваны, расказала ў інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны» намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Марыя Клімава.
Амаль 40% азімага ячменю ўбрана ў Беларусі
У Беларусі ўбрана 90,4 тыс. га азімага ячменю — 36,9% уборачнай плошчы. Аб гэтым піша БелТА.
На Гомельшчыне пройдзе адзіны дзень прыёму