Навiны
Больш за Br4 тыс. за маўчанне. Жыхара Маладзечна пасля анлайн-знаёмства шантажыравалі інтымным відэа
Жыхара Маладзечна пасля анлайн-знаёмства шантажыравалі інтымным відэа. Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.
Беларусь і Растоўская вобласць плануюць нарошчваць кааперацыю
На літаратурным Алімпе - Іван Юркін
Прадстаўнікі фінансавых разведак з 18 краін сабраліся ў Мінску
Савет Рэспублікі прыняў заяву аб неабходнасці спынення эканамічнай блакады Кубы
Мультыбрэндавы цэнтр беларускай тэхнікі адкрыўся ў Растоўскай вобласці
Мультыбрэндавы гандлёва-сэрвісны цэнтр беларускай тэхнікі адкрыўся ў Растоўскай вобласці на базе ТАА «Рэгіянальны цэнтр МАЗ ПОЎДЗЕНЬ», паведаміла БелТА.
Студэнты з Магілёва стварылі ўнікальныя шахматы са славутасцямі краіны
Магілёўскія студэнты архітэктурна-будаўнічага каледжа распрацавалі незвычайны праект — шахматы, дзе кожная фігура ўяўляе сабой знакавую славутасць Беларусі. Гэтая крэатыўная ідэя ператварыла звычайную гульню ў сапраўднае падарожжа па краіне. Пра гэта паведаміла СТБ.
У Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў патрыятычны тэлемост
Нацыянальная бібліятэка правяла беларуска-расійскі тэлемост «Піянеры-героі», які аб’яднаў прадстаўнікоў устаноў культуры і адукацыі Мінска, Масквы, Екацярынбурга, Гур’еўска, Нікалаеўска-на-Амуры, Камсамольска-на-Амуры і Казані. Дзеці і педагогі расказвалі пра праграмы па патрыятычным выхаванні, праекты па захаванні гістарычнай памяці, дзяліліся вынікамі даследчыцкіх работ, звязаных з юнымі героямі Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі тэлемоста абмяркоўвалі таксама ідэі для далейшага супрацоўніцтва. Напрыклад, матэрыялы, адшуканыя беларускімі і расійскімі школьнікамі пра подзвігі піянераў-герояў з розных куткоў Савецкага Саюза, можна было б аб’яднаць у адным выданні.
Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у М'янму
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Рэспубліку Саюз М’янма. Ён будзе праходзіць 27-28 лістапада, паведаміла БелТА.
Працягваецца абмеркаванне праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 — 2030 гады
Абмеркаванні адбыліся 27 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў, Канстытуцыйным і Вярхоўным судах (дэпутаты і суддзі, паводле Канстытуцыі, з’яўляюцца дэлегатамі УНС), а таксама на абласных сходах дэлегатаў VII УНС ад Гродзеншчыны і Віцебшчыны. Задача актыўна падключаць дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу да гэтага працэсу ставілася Старшынёй УНС Аляксандрам Лукашэнкам. Упершыню такая пільная ўвага да маючага адбыцца Сходу, што, несумненна, абумоўлена як фарматам, так і зместам галоўнага грамадска-палітычнага мерапрыемства года. Першы раз у гісторыі суверэннай Беларусі на зацвярджэнне дэлегатаў УНС, а значыць усяго народа, выносіцца найважнейшы дакумент, які вызначыць стратэгію развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў.