Навiны
Ад каго залежыць мір на планеце і якая ў гэтым роля Беларусі. Падрабязнасці шчырай размовы Прэзідэнта з журналістамі свайго Пула
Нягледзячы на працяглае інтэрв’ю журналісту кітайскага медыя, Аляксандр Лукашэнка не адмовіў у размове і супрацоўнікам беларускіх сродкаў масавай інфармацыі. Журналісты прэзідэнцкага Пула папрасілі кіраўніка дзяржавы адказаць на пытанні, якія сёння знаходзяцца ў топе навін усіх сусветных медыя.
Развіццё ракетабудавання — тэма абмеркавання на нарадзе ў Прэзідэнта
Сур’ёзная размова з нагоды далейшых крокаў па развіцці новай галіны ў Беларусі адбылася ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з адказнымі за сферу спецыялістамі.
Спікеры абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі правялі сустрэчу з Прэзідэнтам Ірана
Бакі абмеркавалі пытанні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, якое эфектыўна наладжана, але мае яшчэ большы патэнцыял. Тым больш што Масуд Пезешкіян – у нядаўнім мінулым парламентарый: у 2016 – 2020 гадах ён з’яўляўся першым намеснікам спікера іранскага парламента.
У чым перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Інданезіі
Як ужо паведамляла «Звязда», у гэтыя дні нашу краіну наведвае прадстаўнічая парламенцкая дэлегацыя з Інданезіі.
Кіраўнік МЗС Ірана зрабіў заяву напярэдадні беларуска-іранскіх перагавораў на вышэйшым узроўні ў Мінску
Прэзідэнт Ірана прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь
Тэлефонныя перагаворы Аляксандра Лукашэнкі і Дональда Трампа — вялікая дыпламатычная падзея з эканамічным сэнсам
Здавалася б, якая глыбокая цікавасць можа быць у далёкага Вашынгтона, з наймагутнейшай эканомікай, у такой невялікай краіне, як Беларусь? Аднак амерыканскі лідар не проста палітык, а прадпрымальнік. Да мозга касцей. І перспектывы ў нашай краіне ён бачыць. Хоць, магчыма, і не раскрывае ўсе карты на стале складанага пасьянса міжнароднай палітыкі і геаэканомікі — прынамсі, логіка папярэдніх дзеянняў амерыканскай адміністрацыі паказвае, што наша геаграфічнае становішча разам з цалкам прыязнай палітыкай (наколькі гэта ў цэлым магчыма) валодаюць сур’ёзным лагістычным патэнцыялам. А такія праекты вельмі прывабліваюць Белы дом.
Беларусь наведвае дэлегацыя інданезійскіх парламентарыяў
Гэта працяг стратэгічнага дыялогу паміж краінамі, які атрымаў дынамічнае развіццё дзякуючы візіту Прэзідэнта Інданезіі ў Мінск у ліпені і візіту міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова ў Інданезію ў пачатку жніўня. Заканадаўчыя органы таксама адыгрываюць важную ролю ў працэсе ўсебаковага ўмацавання міждзяржаўных адносін. Пацвярджэнне гэтаму — сумеснае пасяджэнне рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Рэспублікі Інданезія і групы двухбаковага супрацоўніцтва Савета народных прадстаўнікоў Рэспублікі Інданезія з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, якое адбылося ў Палаце прадстаўнікоў.
Лукашэнка і Пуцін па тэлефоне абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне з улікам перагавораў на Алясцы
Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбылася 17 жніўня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Хто ініцыяваў размову Лукашэнкі і Трампа? Рыбакоў раскрыў падрабязнасці гутаркі
Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны» пракаментаваў тэлефонную размову прэзідэнтаў Беларусі і ЗША.